Дубо́к () — вёска ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца над ракой Віліяй. Уваходзіць у склад Гервяцкага сельсавета.
Гісторыя У лясах уздоўж берагоў Віліі тут захавалася шмат старадаўніх курганоў.
Калі ў час Першай сусветнай вайны быў разабраны касцёл Маці Божай Балеснай у вёсцы Пастарыні, пасля вайны святыню адбудавалі на левым беразе Віліі, на старадаўнім кургане, каля фальварка Дубок. У 1929 г. новая капліца была асвечана пад тытулам Маці Божай Нястомнай Дапамогі. У 1930-я гады каля Віліі былі ўсталяваны сем стацый Маці Божай Балеснай.
Славутасці Капліца Маці Божай Нястомнай Дапамогі. Капліца «Крыніца ля багіні». Капліца-пахавальня. Брама.
Крыніцы
Спасылкі
radzima.org
Катэгорыя:Гервяцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Астравецкага раёна