Відзю́ны. Сустракаецца таксама варыянт Віндзю́ны (, ) — вёска ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Міхалішкаўскага сельсавета.

Назва Фіксавалася ашмянскае прозвішча Відзевіч. У пачатку 18 ст. было дзявенішскае прозвішча Відзь. Было старое літоўскае Відовіч. Ёсць латышскае Vids, літоўскія Videika, Videikis.https://familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-C9BF-L93Z-S?i=281&cat=2325442https://www.epaveldas.lt/preview?id=1360%2F1%2F24https://eais.archyvai.lt/repo-ext/view/267716056https://uzvardi.lv/surname/607689https://pavardes.lki.lt/?pv=9836c850e0ee896c1e9fd5fc15da2064 АсноваVid- выкарыстоўвалася ў старажытных балцка-літоўскіх двухасноўных імёнахZ. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 160..

Геаграфія Знаходзіцца за 36 км на паўночны ўсход ад Астраўца, на р. Ашмянка (прыток Віліі).

Гісторыя У 1594 годзе сяло ў складзе маёнтка Меднік, аддана ў заклад скарбоваму ВКЛ Лукашу Мамонічу. У 1604 годзе ўласнасць Адама Кенішкі.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Расійскай імперыі. У XIX ст. засценак у Віленскім павеце Віленскай губерні. У 1865 годзе ў засценку 8 рэвізскіх душ. У 1893 годзе вёска ў Варнянскай воласці. У 1905 годзе жыхары вёскі мелі 94 дзесяціны зямлі.

З 1920 года вёска ў складзе Сярэдняй Літвы, з 1922 — у Польшчы. Належала да Гервяцкай гміны Віленска-Трокскага павета Віленскага ваяводства.

З 1939 года — у БССР. З 12 кастрычніка 1940 года вёска ў Міхалішкаўскім сельсавеце Астравецкага раёна Вілейскай вобласці. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нацысцкай акупацыяй. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў Гродзенскай вобласці.

Насельніцтва 1893 год — 48 жыхароў, 7 двароў. 1905 год — 50 жыхароў. 1909 год — 68 жыхароў, 7 двароў. 1938 год — 89 жыхароў, 19 двароў. 1959 год — 39 жыхароў. 1970 год — 37 жыхароў. 2004 год — 13 жыхароў, 8 гаспадарак. 2014 год — 5 жыхароў, 3 гаспадаркі. 2019 год — 5 жыхароў.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Міхалішкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Астравецкага раёна