Вялі́кія Свіра́нкі (, , ) — вёска ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Рытанскага сельсавета.
Гісторыя
Ранейшая назва — Свіранкі (Свіраны). Упершыню згадваюцца ў 1453 годзе, калі князь Петка Свірскі фундуе алтар у Свірскім касцёле са сродкаў Свіранскага маёнткаTęgowski, J. Rodowód kniaziów Świrskich do końca XVI wieku / J. Tęgowski // Biblioteka Genealogiczna. — Wrocław: Wydawnictwo Uniwersytetu Wrocławskiego, 2011. — Т. 9. — С. 60—61.. У 1454 г. маёнтак — уласнасць Андрэя ДаўгірдавічаБрэгер, Г. М., Віталёва, В. В. З гісторыі населеных пунктаў / Г. М. Брэгер, В. В. Віталёва // Памяць. Астравецкі раён. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2004. — С. 554—555..
Касцёл Святога Юрыя знаходзіцца ў цэнтры вёскі. На цэнтральнай вуліцы захавалася брукаванка. За вёскай знаходзяцца каталіцкія могілкі з пахаваннямі пачатку XIX ст.
Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Падольскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 26.02.2013 N 224 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Островецкого района Гродненской области .
Насельніцтва
Славутасці Касцёл Святога Юрыя ў Вялікіх Свіранках — помнік драўлянага дойлідства ў стылі барока другой паловы XVII ст. Уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (шыфр 413Г000731). У склад архітэктурнага ансамбля касцёла ўваходзяць драўляныя будынкі плябаніі і шпіталя, рэшткі званіцы з мураванай агароджай і пахаванні святароў.
Крыніцы
Літаратура Брэгер, Г. М., Віталёва, В. В. З гісторыі населеных пунктаў / Г. М. Брэгер, В. В. Віталёва // Памяць. Астравецкі раён. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2004. — С. 554—555. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць. — Мінск: Беларуская савецкая энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 88—89. Габрусь, Т. В. Архітэктурныя помнікі Астравецкага раёна / Т. В. Габрусь // Памяць. Астравецкі раён. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2004. — С. 480—481. Tęgowski, J. Rodowód kniaziów Świrskich do końca XVI wieku / J. Tęgowski // Biblioteka Genealogiczna. — Wrocław: Wydawnictwo Uniwersytetu Wrocławskiego, 2011. — Т. 9.
Катэгорыя:Рытанскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Астравецкага раёна