Адам Герасімавіч Русак (, в. Пясочнае каля Капыля — ) — беларускі паэт-песеннік. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1964).
Біяграфія Скончыў Беларускі музычны тэхнікум (1930) і Ленінградскую кансерваторыю (1934). Быў салістам аркестра Ленінградскага Малога опернага тэатра, Белдзяржфілармоніі.
У сярэдзіне 1950-х гадоў пераехаў з сям’ёй у Дом гарсавета.
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1939 года.
Памёр года ў Мінску. Пахаваны ў вёсцы Пясочнае Капыльскага раёна.
Творчасць Друкаваўся з 1927 года. У 1946 годзе выйшаў зборнік паэзіі «На родных палетках». Таксама аўтар зборнікаў вершаў «Песні і вершы» (1951), «Толькі з табою» (1960), «Звонкія крыніцы» (1965), «Выбранае» (1972), «Закрасуйся, Неман» (1978), «Песні на словы А. Русака» (1980), «Засцілайце сталы» (1984). Надрукаваў некалькі зборнікаў вершаў для дзяцей: «У Буслаўцы» (1967), «Добра ведаю ўрок» (1980), «Дружбакі» (1987).
На тэксты вершаў А. Русака напісана каля 300 песень. З іх найбольш вядомымі сталі песні: «Бывайце здаровы», «Лясная песня», «Толькі з табою», «Не шукай», «Не за вочы чорныя», «Як правёў мяне Цімох».
Сям’я У шлюбе з Марый Яўгенаўнай Русак, якая была маладзейшай за яго на 19 гадоў. Марыя скончыла Ленінградскі педінстытут і ўслед за мужам пераехала з Ленінграда ў Мінск. Тут яна скончыла курсы кройкі і шыцця, днём выкладала ў школе рускую мову і літаратуру, а ўвечар шыла на заказ і для сям’і. Каб дапамагаць мужу, вывучыла беларускую мову, рабіла карэктуру рукапісаў, друкавала тэксты на трафейнай нямецкай машынцы. Падрыхтавала да выдання зборнік яго вершаўДом горсовета: «Шесть утра, а сосед на рояле играет. И так каждый день» 27 июня 2018 .
У шлюбе з Марый меў дзвюх дачок: Наталлю і Людмілу. Наталля жыве ў Маскве, працуе музычным рэдактарам на радыё.
Літаратура
Спасылкі 20 фактаў пра паэта, які ў год сьмерці Сталіна склаў паэму пра гібель чорта-тырана // сайт «Радыё Свабода» 24 траўня 2019 Алена КЛІМОВІЧ «Ваш дружбак, Адам Русак» // СБ. Беларусь сегодня Адам Русак. 115 гадоў з дня нараджэння // Мазырская цэнтральная раённая бібліятэка
Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Паэты-песеннікі СССР Катэгорыя:Паэты-песеннікі Беларусі Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі СССР Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі Беларусі