Вялі́кія Вайшна́рышкі (, ) — вёска ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Граўжышкоўскага сельсавета.
Назва На расійскай карце Шуберта (другая палова ХІХ ст.) - "Вошнаришки". На пазнейшых картах - Вайшнарышкі.
У суседніх Гальшанах фіксаваліся прозвішчы і Вашнаровіч, і Вайшнаровіч (Wasznarowicz, Wojsznarowiczhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-C9BF-P9SP-Q?i=92&cat=2325442&lang=ru
https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-C9BF-53Q5-2?i=641&cat=2325442&lang=ru). Ёсць прозвішчы Vaišnoras, Vaišnorahttps://pavardes.lki.lt/?pv=fa00c8cb51a11af07b2887f7be096396, ад старажытнага балцка-літоўскага двухасноўнага імя Vaiš-norasZ. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 155..
З іншага боку ад Ашмянаў (пад Астраўцом) былі яшчэ адны Вайшнарышкі (цяпер не існуюць, былі каля Мікшанаў), назва якіх на на карце Шуберта была перакручаная яшчэ больш - "Ошнаришки".
У Перапісе войска ВКЛ 1528 г. сярод ашмянскага баярства - "Вокшнар Адам", у іншым месцы "Адамъ Вокшнаровичъ" выпраўляецца на "Войшнарович"Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Мінск, 2003. С. 57-58, 61..
Гісторыя Даследчык літоўскіх баярскіх родаў, пародненых з польскай шляхтай у Гародлі ў 1413 г., Ул. Сэмковіч звязваў ашмянскія Вайшнарышкі з родам літоўскага баярына Войшнара ВеркалавічаW. Semkowicz. О litewskich rodach bojarskich zbratanych z szlachtą polską w Horodle 1413 r. // Lithuano-Slavica Posnaniensia. Studia historica. T. 3. С. 113..
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Граўжышкоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ашмянскага раёна