Курт фон Готберг (,  — ) — адзін з вышэйшых кіраўнікоў нямецкай акупацыйнай адміністрацыі ў Беларусі ў 1942—1944.

Біяграфія Курт фон Готберг удзельнік Першай сусветнай вайны. У 1919—1924 служыў у добраахвотніцкім корпусе «Брыгада Эрхарда». У 1932 уступіў у НСДАП і СС. З 1937 у Галоўным ведамстве па расавай палітыцы і пасяленнях, з 1939 оберфюрар СС і галоўны камісар ведамства зямлі ў Празе. У 1940—1942 начальнік рэгістрацыйнага ведамства ў галоўным упраўленні СС, брыгадэнфюрар СС і генерал-маёр паліцыі.

З восені 1942 камандзір «баявой групы Готберг», потым кіраўнік СС і паліцыі ў Беларусі. Пасля гібелі гаўляйтэра В. Кубэ з верасня 1943 да ліпеня 1944 Курт фон Готберг выконваў абавязкі генеральнага камісара Беларусі. Адначасова з 1943 з’яўляўся прадстаўніком рэйхсфюрара СС у Цэнтральнай Расіі. З чэрвеня 1944 обергрупенфюрар СС.

Готберг лічыў, што беларусы не нацыя.Mark Alexander: Nazi Collaborators, American Intelligence, and the Cold War. The Case of the Byelorussian Central Council. University of Vermont Graduate College Dissertations and Theses, Nr. 424, 2015, с. 55 (PDF) Свайму шэфу Галоўнага ўпраўлення СС Готлабу Бергеру ён пісаў, што «ідэі нацыянальнай Беларусі з’яўляюцца выдумкай беларускіх эмігрантаў і берлінскіх салонных палітыкаў і ў сапраўднасці проста не існуюць»Туронак Ю. Людзі СБМ / Юры Туронак. — Вільня: Gudas, 2006. — С. 45..

У канцы Другой сусветнай вайны кіраваў барацьбой з французскім рухам супраціўлення. Пасля арышту саюзнікамі скончыў жыццё самагубствам у Фленбургу (Германія) ў маі 1945 года.

Зноскі

Катэгорыя:Нямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:Кіраўнікі акупацыйнага рэжыму Трэцяга рэйха Катэгорыя:Нацысцкія злачынцы Катэгорыя:Афіцэры СС