Бо́лтуп (, ) — вёска ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Кальчунскага сельсавета.

Назва Назва балцка-літоўскага паходжання, ад «белы» і upė «рака» (вёска знаходзіцца ля ўтоку ручая, што цячэ з балота на захадзе ад Болтупа, у раку Граўжанку).

Славутасці Маёнтак вядомы з XVI ст. як уласнасць Сташкевічаў, потым — Маляевічаў, Віламовічаў, Верашчакаў і інш. У 1806 г. уладальнікам Болтупа стаў Енджэй Снядэцкі, вядомы ўрач, хімік і філосаф. Мясцовая капліца, як ужо дзеючая ад ашмянскай парафіі, адзначаецца з 1910-х гг. Магчыма, яна дзейнічала ў палацы СнядэцкіхАшмяны (капліцы).

Звестак пра першапачатковую планіроўку сядзібы не захавалася. Вядома, што пасля вайны 1812 года была зруйнавана, але хутка адноўлена Е. Снядэцкім. Мураваны палац прамавугольны ў плане, асіметрычнай кампазіцыі з тэрасай на 1-м паверсе. Правы 2-павярховы аб’ём з балконам, завершаны, як і 1-павярховы, шчытом з аркатурнай акаймоўкай. Паўкруглы выступ пры 1-павярховым аб’ёме хутчэй за ўсё з’яўляўся апсідай хатняй капліцы. Аконныя праёмы прамавугольныя, стральчатыя, у дэкоры выкарыстаны аркатурныя фрызы, гатычная «арка Цюдор». Планіроўка дома была анфіладная. Пакоі мелі афармленне ў стылі ампір, Людовіка XV і інш. Засталіся рэшткі палаца.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Кальчунскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ашмянскага раёна