Генерал-губернатарства — адзінка адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу ў Расійскай імперыі ў 1775—1917. Генерал-губернатарства ўключала ў сябе адну або некалькі (зазвычай тры) памежныя губерні ці абласцей. Масква і Санкт-Пецярбург з губернямі складалі асобныя генерал-губернатарствы.
Адміністрацыйны лад генерал-губернатарстваў Генерал-губернатарствам кіраваў генерал-губернатар — ваенна-адміністрацыйны кіраўнік края. Ён кантраляваў дзейнасць губернатараў падведамасных яму губерняў і абласцей, аднак наўпрост не ўдзельнічаў у іх кіраванні, у адрозненне ад генерал-губернатараў Москвы і Санкт-Пецярбургу, дзе генерал-губернатар, прызначаны на пасаду самім імператарам, непасрэдна кіраваў падпарадкаванымі губернямі.
Спіс генерал-губернатарстваў У 1914 р. існавалі 9 генерал-губернатарстваў: Санкт-Пецярбургскае генерал-губернатарства, якое тэрытарыяльна супадала з Санкт-Пецярбургскай губерняй; Маскоўскае генерал-губернатарства, якое тэрытарыяльна супадала з Маскоўскай губерняй; Азоўскае генерал-губернатарства (скасавана ў 1711 годзе) Беларускае генерал-губернатарства (скасавана ў 1856 годзе), у складзе Віцебскай, Калужскай, Мінскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў; Варшаўскае генерал-губернатарства ў складзе Варшаўскай, Калішскай, Келецкай, Ломжынскай, Люблінскай, Петракоўскай, Плоцкай, Радамскай, Сядлецкай і Сувалкаўскай губерняў; Уладзівастоцкае ваеннае губернатарства (скасавана ў 1880 годзе), у складзе горад Уладзівасток, Паўвостраў Мураўёва-Амурскага і Востраў Рускі; Усходне-Сібірскае генерал-губернатарства (скасавана ў 1884 годзе), у складзе Енісейскай; Іркуцкай губерняў; Прыморскай і Якуцкай абласцей; Галіцкае генерал-губернатарства (скасавана ў 1915 годзе), у складзе Львоўскай; Перамышльскай; Цярнопальскай і Чарнавіцкай губерняў; Заходне-Сібірскае генерал-губернатарства (скасавана ў 1882 годзе), у складзе Табольскай, Томскай губерняў і Омскай вобласці; Іркуцкае генерал-губернатарства ў складзе Енісейскай (г. Краснаярск), Іркуцкай губерняў, а таксама Забайкальскай (г. Чыта) і Якуцкай абласцей; Кіеўскае генерал-губернатарства ў складзе Валынская губерня (г. Жытомір), Кіеўская губерня і Падольская губерня (г. Каменец-Падольскі) губерні; Прыамурскае генерал-губернатарства з цэнтрам ва Уладзівастоку (у 1884—1888 у Хабараўску) ў складзе Амурскай (г. Благавешчанск), Камчацкай (г. Петрапаўлаўск), Прыморскай (г. Хабараўск) і Сахалінскай (г. Аляксандраўск) абласцей; Стэпавае генерал-губернатарства з цэнтрам у Омску ў складзе Акмалінскай (г. Омск) і Сяміпалацінскай абласцей; Туркестанскае генерал-губернатарства з цэнтрам у Ташкенце ў складзе Закаспійскай (г. Асхабад), Самаркандскай, Сямірэчанскай (г. Верны, Казахстан), Сыр-Дар'інскай (г. Ташкент) і Ферганскай (г. Скобелеў, Узбекістан) абласцей; Фінляндскае генерал-губернатарства з цэнтрам у Гельсінгфорсе, кіраванае паводле законаў Вялікага княства Фінляндскага, у складзе Аба-Б'ерненбаргскай (г. Аба), Вазаскай (г. Мікалайстат), Выбаргскай, Куапіяскай, Нюландскай (г. Гельсінгфорс), Санкт-Міхельскай (г. Сан-Міхель), Тавастгускай (г. Тавастгус) і Улеабаргскай (г. Улеабарг) губерняў.
Каўказскае намесніцтва з'яўлялася асобнай адміністрацыйнай адзінкай у складзе шасці губерняў, пяці абласцей і двух акругаў: Бакінская губерня, Елізаветпальская губерня (г. Елізаветпаль, Азербайджан), Кутаіская губерня, Тыфліская губерня, Чарнаморская губерня (г. Новарасійск), Эрыванская губерня (г. Эрывань, Арменія), Батумская вобласць, Дагестанская вобласць (г. Тэмір-Хан-Шура), Карская вобласць, Кубанская вобласць (г. Екацярынадар), Тэрская вобласць (г. Уладзікаўказ), Закатальская акруга і Сухумская акруга.
Спасылкі Борис Межуев. Генерал-губернаторство в системе местного управления России Copyright © 2007 «Русский архипелаг».
*