Брэ́сцкая во́бласць — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рэспубліцы Беларусь. Размешчана на паўднёвым захадзе краіны, мяжуе з Польшчай і Украінай.
Гісторыя
Брэсцкая вобласць была створана 4 снежня 1939 года, пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР.
У перыяд 1941—1944 гадоў тэрыторыя вобласці была аднесена да генеральнай акругі Валынь-Падолія рэйхскамісарыята Украіна.
У жніўні 1945 года Польшчы ад СССР разам з Беластоцкай вобласцю былі перададзены Клешчаўскі, Сямяціцкі і Гайнаўскі раёны Брэсцкай вобласціКак формировались границы современной Беларуси.
У пачатку 1954 года адбылося ўзбуйненне Брэсцкай вобласці за кошт далучэння да яе Пінскай вобласці і часткі Баранавіцкай. З гэтага часу тэрыторыя Брэстчыны існуе ў цяперашнім выглядзеК 80-летию образования Брестской области.
Прырода
Рэльеф Для Брэсцкай вобласці характэрны раўнінны рэльеф (140—200 м), на поўдні — пераважна нізінны. Вылучаюцца на паўднёвым захадзе раўніннае Брэсцкае Палессе, на ўсходзе нізіннае Прыпяцкае Палессе, паміж імі платопадобная ўзвышаная раўніна Загароддзе, на паўночным захадзе Прыбугская раўніна, на поўначы Баранавіцкая раўніна і частка Навагрудскага ўзвышша, дзе знаходзіцца найвышэйшы пункт вобласці — 267 м. На паўночным усходзе адгор’і Капыльскай грады.
Карысныя выкапні Карысныя выкапні: будаўнічы камень (Мікашэвіцкае і інш. радовішчы ў Лунінецкім раёне), торф (больш за 400 радовішчаў), тугаплаўкія (радовішчы Гарадок, Гарадное і інш.) і цагельныя гліны, шкловыя (Гарадоцкае), фармовачныя і будаўнічыя пяскі, мел, жвір, сапрапель, бурштын, гаручыя сланцы і буры вугаль.
Клімат Клімат умерана кантынентальны. Зіма мяккая і кароткая, лета доўгае і ўмерана цёплае. Сярэднямесячная тэмпература паветра ў студзені ад −4,4 °C (Брэст) да −6,1 °C (Баранавічы), у ліпені ад 18 °C на захадзе да 19 °C на ўсходзе. Вегетацыйны перыяд 195—208 сутак. Гадавая колькасць ападкаў ад 550 мм на паўднёвым захадзе да 645 мм на паўночным усходзе, за летні перыяд — 400—450 мм.
Гідраграфія Гідраграфічная сетка густая. Рэкі належаць да басейнаў Дняпра (Прыпяць з прытокамі Піна, Ясельда, Бобрык, Цна, Лань, Случ, Стыр, Гарынь, Сцвіга), Віслы (пагранічны Буг з прытокамі Мухавец, Лясная, Спанаўка, Капаёўка), Нёмана (прыток Шчара). Суднаходныя каналы: Дняпроўска-Бугскі канал, Агінскі канал (не працуе), Мікашэвіцкі. Густая сетка меліярацыйных каналаў і канаў. З азёраў самыя вялікія Выганашчанскае, Чорнае, Спораўскае, Бабровіцкае; вадасховішчы Лактышы, Сялец, Пагост.
Глебы Глебы с.-г. угоддзяў пераважна дзярнова-падзолістыя забалочаныя (31,8 %), дзярнова-забалочаныя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя (25,8 %), дзярнова-падзолістыя (15,5 %), тарфяна-балотныя (19,5 %), паводле механічнага складу пераважна пясчаныя (каля 40 %) і супясчаныя (каля 35 %). Асушаныя землі на поўдні складаюць каля 50 %, у асобных раёнах — больш за 70 %.
Лясы Сярэдняя лясістасць 36 %, ад 10—20 % у Пінскім, Драгічынскім, Кобрынскім, Жабінкаўскім раёнах да 43—53 % у Лунінецкім, Івацэвіцкім, Ганцавіцкім. Лясы пераважна хваёвыя (каля 60 %), бярозавыя (17 %) і чорнаальховыя (15 %), значныя плошчы пад дубровамі. Захаваліся буйныя лясныя масівы — Белавежская, Ружанская і Шарашоўская пушчы.
Балоты Балоты, найчасцей нізінныя, займаюць каля 20 % тэрыторыі, значная частка асушана. Пад лугамі 18,2 % тэрыторыі, 2/3 з іх нізінныя.
Ахоўныя прыродныя тэрыторыі Для захавання каштоўных прыродных аб’ектаў, біялагічнай разнастайнасці вялікае значэнне маюць нацыянальны парк Белавежская пушча, 12 заказнікаў, 31 ахоўны помнік прыроды рэспубліканскага значэння.
Экалогія У выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 г. 4270 км (13 % тэрыторыі вобласці) забруджана радыенуклідамі з працяглымі тэрмінамі паўраспаду, у т.л. 470 км² са шчыльнасцю 5—15 Кі/км². На забруджанай тэрыторыі каля 200 вёсак. Найбольш забруджаны землі Лунінецкага, Пінскага, Столінскага раёнаў.
Насельніцтва
Для вобласці характэрна змяншэнне колькасці насельніцтва: 1995 — 1518 тыс. 1996 — 1 494 300 чал. 2001 — 1 477 440 чал. 2002 — 1 469 800 чал. 2003 — 1 461 045 чал. 2004 — 1 450 121 чал. 2005 — 1 439 361 чал. 2006 — 1 426 767 чал. 2007 — 1 417 784 чал. 2008 — 1 409 668 чал. 2009 — 1 404 407 чал. 2010 — 1 399 084 чал. 2011 — 1 394 668 чал. 2012 — 1 391 476 чал. 2013 — 1 390 364 чал. 2014 — 1 388 573 чал. 2015 — 1 388 931 чал. 2016 — 1 386 982 чал.Колькасць насельніцтва па гарадах і раёнах. Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Брэсцкай вобласці 2017 — 1 386 351 чал. Гарадское насельніцтва — 973 280 чал., сельскае — 413 071 чал. Гарадское насельніцтва складае 62,3 % (2003). Найбольшыя гарады: Брэст (317,8 тыс. чал.), Баранавічы (169,3), Пінск (132,7), Кобрын.
Нацыянальны склад насельніцтва (1999): беларусы — 85,0 %, рускія — 8,7 %, украінцы — 3,8 %, палякі — 1,8 %. Паводле перапісу 2009 года: беларусы — 88,02 %, рускія — 6,4 %, украінцы — 2,86 %, палякі — 1,25 %.
Адміністрацыйны падзел
Брэсцкая вобласць падзяляецца на 16 раёнаў: Баранавіцкі (цэнтр Баранавічы) Брэсцкі (цэнтр Брэст) Бярозаўскі (цэнтр Бяроза) Ганцавіцкі (цэнтр Ганцавічы) Драгічынскі (цэнтр Драгічын) Жабінкаўскі (цэнтр Жабінка) Іванаўскі (цэнтр Іванава) Івацэвіцкі (цэнтр Івацэвічы) Камянецкі (цэнтр Камянец) Кобрынскі (цэнтр Кобрын) Лунінецкі (цэнтр Лунінец) Ляхавіцкі (цэнтр Ляхавічы) Маларыцкі (цэнтр Маларыта) Пінскі (цэнтр Пінск) Пружанскі (цэнтр Пружаны) Столінскі (цэнтр Столін) Таксама вылучаюцца гарады абласнога падпарадкавання: Брэст, Баранавічы і Пінск.
Гаспадарка
Прамысловасць У гаспадарчым комплексе важнае месца займае прамысловасць. Тэмпы развіцця і структура яе ў 1990-я гг. былі нестабільнымі. Вобласць спецыялізуецца на вытворчасці прадукцыі машынабудавання, лёгкай і харчовай прамысловасці, праяўляецца тэндэнцыя да ўзмацнення ролі лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці і вытворчасці будаўнічых матэрыялаў. У вобласці вырабляюць усе беларускія электралямпы і газавыя пліты, амаль усё тэхналагічнае абсталяванне для лёгкай прамысловасці, гандлю і грамадскага харчавання, для ліцейнай вытворчасці, кавальска-прэсавае абсталяванне, больш за 80 % электрарухавікоў і баваўняных тканін, больш за 40 % панчошна-шкарпэткавых вырабаў, больш за 30 % дываноў і дывановых вырабаў, больш за 35 % цукру, каля 30 % кансерваў, амаль 20 % мяса і масла, 27 % драўнінна-стружкавых пліт, каля 20 % клеенай фанеры. Прадукцыя прамысловасці пастаўляецца на беларускі рынак, у краіны СНД і інш. Больш за 80 % прамысловага патэнцыялу вобласці сканцэнтравана ў вялікіх гарадах — шматгаліновых цэнтрах з буйнымі спецыялізаванымі прадпрыемствамі. Унікальнае для Беларусі Мікашэвіцкае вытворчае аб’яднанне «Граніт» па здабычы будаўнічага каменю, у г. Белаазёрск — 2-я па магутнасці на Беларусі Бярозаўская ДРЭС.
У вобласці (1993) каля 70 прадпрыемстваў харчовай (цукровай, мясной, малочнай, па перапрацоўцы садавіны і агародніны) прамысловасці, 24 — лясной і дрэваапрацоўчай, 23 — прамысловасці будаўнічых матэрыялаў. Яны працуюць на мясцовай сыравіне, размешчаны пераважна ў сярэдніх і невялікіх гарадах і гарадскіх пасёлках. Жыллёвым, меліярацыйным, сельскім і дарожным будаўніцтвам займаюцца 14 будтрэстаў, 181 будаўніча-мантажная арганізацыя (1993).
Сельская гаспадарка Сельская гаспадарка большасці раёнаў спецыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, свінагадоўлі, вырошчванні бульбы, збожжавых культур і цукровых буракоў. У 1993 на долю жывёлагадоўлі прыпадала 53 % валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі. Ва ўсходніх і паўднёва-заходніх раёнах жывёлагадоўля мяса-малочнага кірунку. У цэнтральных і заходніх раёнах дадаткова вырошчваюць цукровыя буракі, у паўночных раёнах — лён. Сельгасугоддзі займаюць 45 % тэр. і складаюць 1475 тыс. га (1993). У структуры пасяўных плошчаў пераважаюць пасевы збожжавых і зернебабовых, кармавых культур і бульбы. Сярод збожжавых найбольшыя плошчы пад ячменем, жытам, аўсом, пшаніцай, сярод тэхнічных — пад цукровымі буракамі. Больш за 76 % пасяўных плошчаў бульбы і больш за 67 % агародніны прыпадае на асабістыя дапаможныя гаспадаркі насельніцтва. На фермерскія сялянскія гаспадаркі прыпадае 1556 га пасяўных плошчаў (1993). Жывёлагадоўля мяса-малочнага і малочна-мяснога кірунку. Дынаміка пагалоўя да 1990 была дадатная, пазней адзначалася тэндэнцыя да скарачэння пагалоўя і вытворчасці асноўных прадуктаў жывёлагадоўлі. Найбольшая колькасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) рэалізуецца калгасамі, саўгасамі і міжгасамі Баранавіцкага, Камянецкага, Пінскага, Брэсцкага і Столінскага раёнаў, малака — Пінскага, Пружанскага, Баранавіцкага, Камянецкага, Кобрынскага, яец — Баранавіцкага, Кобрынскага, Пружанскага раёнаў.
Транспарт Агульная даўжыня чыгункі складае 1074 км. Па густаце чыгунак (33,3 км на 1 тыс. км) вобласць займае 1-е месца ў краіне. Праз вобласць праходзяць найважнейшыя міжнародныя магістралі: Масква—Мінск—Брэст—Варшава, Вільнюс—Лунінец—Роўна, Ковель—Брэст і галоўная чыгунка Палесся Брэст—Гомель. Чыгуначныя вузлы: Брэст, Баранавічы, Лунінец, Жабінка.
Даўжыня аўтадарог з цвёрдым пакрыццём 6,3 тыс. км. Асноўныя магістралі Брэст—Мінск, Брэст—Гомель.
Вялікае значэнне мае водны транспарт. У межах вобласці суднаходныя Прыпяць, Піна, Мухавец, Стыр, Гарынь, Дняпроўска-Бугскі і Мікашэвіцкі каналы. Нафтаправод «Дружба», газаправод Таржок—Мінск—Івацэвічы з адгалінаваннем на Кобрын—Брэст—Варшаву. У Брэсце і Пінску — аэрапорты.
Адукацыя У вобласці станам на 5 верасня 2016/2017 навучальнага года працуе 509 школ, уключаючы санаторныя школы-інтэрнаты, у тым ліку пачатковых 2524 — (4,7 %), базавых 67 — (13,2 %), сярэдніх — 386 (75,8 %), гімназій — 26 (5,1 %), ліцэяў — 5 (1 %), кадэцкае вучылішча — 1 (0,2 %). У 2016 годзе закрыта 13 малакамплектных школ і адкрыта яслі-сад-пачатковая школа № 10 у г. БрэсцеУпраўленне адукацыі Брэсцкага аблвыканкама. Установы адукацыі Брэсцкай вобласці станам на пачатак 2016/2017 навучальнага года.
У школах навучаецца 160 066 навучэнцаў. З іх у пачатковых школах навучаецца 3394 навучэнцаў, у базавых — 3811, у сярэдніх −133 593, у гімназіях — 17 785, у ліцэях — 1266 і ў кадэцкім вучылішчы — 217 навучэнцаў. Акрамя таго, на тэрыторыі вобласці маецца ліцэй Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта — у ім навучаецца 143 навучэнцы. 173 навучэнцаў навучаецца ў сярэдняй школе — вучылішча алімпійскага рэзерву Міністэрства спорту і турызму. Размеркаванне агульнай колькасці навучальных устаноў агульнай сярэдняй адукацыі паводле моў навучанняРаён, горадУсяго навучэнцаў 1-11 класаўЗ іх навучаюццаНа беларускай мове навучання%На рускай мове навучання%На польскай мове навучання%Баранавіцкі3174278987,938512,1Бярозаўскі7245164522,7560077,3Брэсцкі500705007100Ганцавіцкі3390131138,7207961,3Драгічынскі4701162634,6307565,4Жабінкаўскі286202862100Іванаўскі5191308659,4210540,6Івацэвіцкі6124170727,9441772,1Камянецкі41411443,5399796,5Кобрынскі10371212920,5824279,5Лунінецкі8801341538,8538661,2Ляхавіцкі283499235184265Маларыцкі309397331,5212068,5Пінскі4340354681,779418,3Пружанскі5012121724,3379575,7Столінскі10994703264396236г. Баранавічы189574018953100г. Брэст Маскоўскі249854024981100г. БрэстЛенінскі115152241,91123897,6530,5г. Пінск16070016070100Кадэцкае вучылішча2170217100Абласныя школы-інтэрнаты7520752100Абласны ліцэй2900290100Усяго1600663184419,912816980,07530,03Даведка за 2015/2016 нав. г.1591543283720,612627079,37470,03 Крыніцы
Літаратура Геаграфія Брэсцкай вобласці: Дапам. для студэнтаў геагр. спецыяльнасцей ВНУ / Пад рэд. Арцеменкі С. В., Грыбко А. У. — Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2002. — 385, с.: іл. ISBN 985-476-062-6
Спасылкі Брэсцкая вобласць, гарады і вёскі. Фота славутасцяў Мапа Брэсцкай вобласці на emaps-online Брэстчына турыстычная Сайт Брэсцкай вобласці INTEX-PRESS Online — Навіны Баранавіцкага рэгіёна ГАЗЕТА ДЛЯ ВАС — Навіны Івацэвічы-Пружаны-Бяроза-Драгічын
Катэгорыя:З’явіліся ў 1939 годзе