Капцёўка (, ) — аграгарадок у Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Цэнтр Капцёўскага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 12 км у напрамку на поўдзень ад горада Гродна.
Гісторыя У 1885 годзе вёска Горніцкай воласці Гродзенскага павета і губерні Расійскй імперыі; у вёсцы Успенская царква, капліца на могілках народнае вучылішча (адкрыта ў 1869 годзе). У 1889 годзе на месцы сучаснай вёскі існавалі сяло, участак Капцёва (царкоўны прычт) і маёнтак Капцёўшчына, уладанне П. Здановіча.
Са жніўня 1915 года вёска акупіравана германскімі войскамі. На пачатку студзеня 1919 года тут размяшчалася польская Гродзенская самаабарона. З красавіка 1919 года занята польскімі войскмі.
З 1921 па 1939 год у складзе Польскай Рэспублікі. Вёска і фальварак належалі да Горніцкай гміны Гродзенскага павета Беластоцкага ваяводства.
Насельніцтва 1959 год — 330 жыхароў. 1970 год — 390 жыхароў. 1995 год — 705 жыхароў, 230 гаспадарак. 1997 год — 735 жыхароў, 238 двароў. 2015 год — 954 жыхары, 323 гаспадаркі. 2019 год — 985 чал.
Славутасці
Свята-Успенская царква, 1864 год Касцёл Узнясення Дзевы Марыі, 1939 год Гаспадарчая пабудова
Страчаная спадчына Драўляная Свята-Успенская царква (XVIII—XIX стст.)
Крыніцы
Літаратура — С. 33.
Спасылкі
Катэгорыя:Капцёўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гродзенскага раёна