Сверцыя шматгадовая, Сверцыя многагадовая, Трыпутнік (Swertia perennis) — кветкавая расліна роду сямейства .
Апісанне Шматгадовая травяністая расліна з прамым або ў верхняй частцы крыху галінастым голым сцяблом вышынёй да 60 см і кароткім карэнішчам з каранёвымі пупышкамі. Прыкаранёвае лісце буйное, шырокае, эліпсападобнае, паступова звужана ў чаранок, амаль роўнае па даўжыні ліставой пласцінцы; сцябловае — больш дробнае і вузкае (ланцэтападобнае), супраціўнае, са сцеблаабдымнай асновай. Кветкі нешматлікія, брудна-сінія або брудна-фіялетавыя з цёмнымі плямамі або палоскамі, у паўпарасоніках, сабраных у вузкае мяцёлчатае канечнае суквецце даўжынёй 7-12 см. Плод — яйкападобная каробачка, якая раскрываецца 2 створкамі.
Пашырэнне Сярэднееўрапейскі горны рэліктавы від, сустракаецца таксама ў Міжземнамор’і. У Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах на ўсходняй мяжы пашырэння. Месцы росту: сырыя нізінныя імшыстыя лугі, балоты з крыніцамі, берагі рэк.
Асаблівасці біялогіі Святлолюбівая расліна, мезафіт, гіграфіт, мезатроф, эўтроф. Цвіце ў жніўні—верасні, пладаносіць у верасні—кастрычніку. Размнажэнне насеннае.
Ахоўваецца на тэрыторыі Беларусі, Украіны, Эстоніі, шэрагу рэгіёнаў Расіі.
Выкарыстанне Дэкаратыўная расліна.
Літаратура Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5
Спасылкі
Swertia perennis L. // ИАС «ООПТ России»
Катэгорыя:Гарычкавыя Катэгорыя:Флора Еўропы Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе