Гра́ндзічы (, ) — да 2008 года вёска ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці.

Назва Было балцка-прускае імя GrandeR. Trautmann. Die altpreußischen Personennamen. Göttingen, 1974. С. 36.. Паблізу сучаснай літоўска-польскай мяжы, за 80 км ад Грандзічаў, літоўскі тапонім Grandai (у множным ліку, ад Grandas).

Перасяленне прусаў на тэрыторыю цяперашняй Беларусі засведчана ў 13 ст.А. Квятковская. К вопросу о пруссах — переселенцах на территории Беларуси в средневековье // Гістарычна-археалагічны зборнік; ІГ НАН Беларусі. — Мінск, 1997. — № 11. — С. 9-14.

https://pawet.net/library/history/city_district/rarch/19/%D0%B4%D0%B0_%D0%BF%D1%8B%D1%82%D0%B0%D0%BD%D0%BD%D1%8F_%D0%BF%D1%80%D0%B0_%D0%BF%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B0%D1%9E_-_%D0%BF%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%81%D1%8F%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D1%86%D0%B0%D1%9E_%D0%BD%D0%B0_%D1%82%D1%8D%D1%80%D1%8B%D1%82%D0%BE%D1%80%D1%8B%D1%96_%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%96_%D1%9E_%D1%81%D1%8F%D1%80%D1%8D%D0%B4%D0%BD%D1%8F%D0%B2%D0%B5%D1%87%D1%87%D1%8B.html Побач з Грандзічамі - Цідовічы, а вышэй па Нёмане былі Гліндзічы (былі прускія імёны Tidde, Glinde).

З іншага боку, на процілеглым краі Еўропы вядомае англійскае прозвішча Grand (ад англ. grand — «вялікі»)А. И. Рыбакин. Словарь английских фамилий. Москва, 2000. С. 203, 541..

Геаграфія

На правым беразе ракі Нёман выдзяляецца Грандзіцкая гляцыядыслакацыя складзеная з мергельна-мелавых парод верхнега мелу, палеагенавых глаўканітава-кварцавых пяскоў і мергеляў, антрапагенавых водна-ледавіковых і ўласна ледавіковых (марэнных) адкладаў. Грандзіцкае радовішча мелу знаходзіцца за 0,7 км на захад ад былой вёскі, паклад у выглядзе трох лінз-блокаў звязаны з ледавіковымі адкладамі сожскага зледзянення, радовішча распрацоўваецца.

Гісторыя Вядома з XVI стагоддзя.

У 1940—1987 гадах цэнтр Грандзіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).. Затым уваходзіла ў склад Путрышкаўскага сельсавета. 24 красавіка 2008 вёска была ўключана ў межы горада Гродна.

Славутасці

Касцёл Святога Роха — мураваны каталіцкі храм, узведзены ў 1910 годзе, помнік архітэктуры неаготыкі.

Вядомыя асобы Браніслаў Багатырэвіч (1870—1940) — беларуска-польскі ваенны.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Гродна