Мядзві́навічы (, ) — вёска ў Беларусі, у Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Казлоўшчынскага сельсавета.
У 1624 годзе згадваюцца як Мідзвінавічы ў складзе Вензавецкай воласці ва ўласнасці СапегаўLMAB, ф. 16 спр. 203 ч. 3.
З 1977 года да 13 ліпеня 2007 года вёска з’яўлялася цэнтрам Гярбелевіцкага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 13 июля 2007 г. № 43 «О решении вопросов административно-территориального устройства Дятловского района» .
Назва Назва адыменная, ад двухасноўнага балцка-літоўскага імя Med-vin'as. У літоўскай антрапаніміі вядомыя адпаведныя іменныя асновы Med- i Vin-.
Геаграфія Знаходзіцца за 13 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Дзятлава, за 150 км ад Гродна, за 27 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня.
Насельніцтва 1999 год — 153 жыхары, 77 двароў.
Крыніцы
Літаратура — С. 67.
Спасылкі
Катэгорыя:Казлоўшчынскі сельсавет (Дзятлаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Дзятлаўскага раёна