Сцяг Татарстана з’яўляецца дзяржаўным сімвалам Татарстана. Прыняты 29 лістапада 1991 года.
Апісанне Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Татарстан ёсць прастакутным палотнішчам з палосамі зялёнага, белага і чырвонага колераў. Белая паласа складае 1/15 шырыні сцяга і месціцца між роўнымі паводле шырыні палосамі зялёнага і чырвонага колераў. Зялёная паласа месціцца зверху. Суадносіны бакоў сцяга — 1:2. Сцяг выкананы ў традыцыйных для ісламскіх краін колерах.
Паводле афіцыйнай версіі, колеры Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Татарстан азначаюць:
зялёны — зеляніна вясны, колер ісламу, адраджэнне; белы — колер чысціні; чырвоны — сталасць, энергія, сіла, жыццё.
Гл. таксама Герб Татарстана
Спасылкі Закон Республики Татарстан от 14 июля 1999 №2284 «О государственных символах Республики Татарстан» Гісторыя сцяга Татарстана
Татарстан Катэгорыя:Татарстан