Нагаро́давічы (, ) — вёска ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Жукоўшчынскага сельсавета.
Гісторыя Нагародавічы ў XVI — пачатку XVII ст. уласнасць сям’і Вельямінаў-Руцкіх. «Слоўнік геаграфічны…» піша, што тут адбыўся першы з’езд уніяцкай капітулы пад кіраўніцтвам мітрапаліта Іосіфа Руцкога. Першая драўляная царква была так сама пабудавана мітрапалітам Руцкім, аб чым сведчылі дакументы якія знаходзіліся ў царкве яшчэ на пачатку XX ст. Пра царкву «Слоўнік геаграфічны…» паведамляе, што да перабудовы 1894 г. яна захоўвала свой першапачатковы выгляд.
З 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці БССР. У 1954—1972 гадах цэнтр Нагародавіцкага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346)..
Славутасці Царква Свяціцеля Мікалая Цудатворцы 2-я палова 19 ст.
Вядомыя асобы Вікенцій Ігнатавіч Дмахоўскі (1807—1862) — мастак.
Крыніцы
Спасылкі
Лаўрэш Леанід. 400-годдзе базыльянскай кангрэгацыі ў Нагародавічах // на pawet.net Лаўрэш Леанід. Грэка-каталіцкая парафія ў Нагародавічах // Лідскі Летапісец. 2017. № 2(78). C. 28-39. // на pawet.net Лаўрэш Леанід. Гісторыя вёскі і маёнтка Нагародавічы // Дзятлава і Дзятлаўскі край: гісторыка-культурная і археалагічная спадчына: зб. навук. арт. / Нац. акад, навук Беларусі, ін-т гісторыі; рэдкал.: В. Л. Лакіза [і інш.]. Мінск, 2023. С. 107-117. // на pawet.net
Катэгорыя:Жукоўшчынскі сельсавет (Дзятлаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Дзятлаўскага раёна