Руда́ Я́варская (, ) — вёска ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Пад’яварка. За 25 км на паўднёвы захад ад г. Дзятлава, 100 км ад Гродна, 38 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня. Уваходзіць у склад Парэцкага сельсавета.
Гісторыя У XVIII стагоддзі ў міжрэччы Нёмана і Шчары адным з першых месцаў па здабычы балотнай руды для вытворчасці жалеза была тэрыторыя ля ракі Пад’яваркі. У выніку ў месцы здабычы паўстаў населены пункт Руда Яварская. Належаў гэты руднік Радзівілам, якія валодалі дваром Явар. Ад назвы двара і пайшла назва рудніка, а пасля і вёскі.
Пад канец XVIII ст. маёнтак перайшоў ва ўласнасць Іваноўскіх. Тамаш Іваноўскі за прыналежную яму частку спадчыны купіў фальварак. Маёнтак, відаць, быў не дужа вялікі, бо сыны ўласніка Вінцэнт і Станіслаў пазней не падзялілі яго між сабой. Паводле адвечнага звычаю, ён перайшоў у спадчыну да старэйшага сына, Вінцэнта, Станіслаў жа мусіў шукаць свайго лёсу ў іншым месцы.
У Вялікую Айчынную вайну ў вёсцы адбыліся Рудаяварскія баі.
У 2001 годзе 399 жыхароў, 191 двор. Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Рудаяварскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 28.08.2013 N 251 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Дятловского района Гродненской области .
Насельніцтва
Інфраструктура Сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, бальніца, амбулаторыя, аддзяленне сувязі. Лясніцтва.
Славутасці
Касцёл Святога Іосіфа 1936 г. Свята-Міхайлаўская царква. Магіла ахвяр фашызму.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
radzima.org
Катэгорыя:Парэцкі сельсавет (Дзятлаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Дзятлаўскага раёна