Бо́бравічы (, ) — вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Лаздунскага сельсавета. Месціцца над ракой Чапунька (Шылве) пры ўпадзенні ў яе Гарачы.
Гісторыя З 1921 года ў складзе Польшчы. Паводле Ольгерда Хамінскага, станам на 1927—1933 гады ў вёсцы доля літоўскамоўнага насельніцтва складала 91-100 %.Olgierd Chomiński, Leszek Bednarczuk. Obszar językowy litewski w Państwie Polskim 1927—1933 // Acta Baltico-Slavica, 2010, 34. С. 254.
З 1939 года ў БССР. У 1940—1954 галах цэнтр Бобравіцкага сельсавета.
Насельніцтва
Культура Народны ансамбль народнай песні «Спадчына» створаны ў 1993 годзе пры сельскім Доме культуры. Кіраўнікі: В. І. Янкевіч (з 1993), Т. М. Худык (з 1997), В. В. Балбатун (з 2000). У 1997 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». У складзе ансамбля людзі рознага ўзросту і прафесій. Асноўныя мэты дзейнасці — захаванне аўтэнтычнай песні, выхаванне моладзі. У рэпертуары песні беларускіх кампазітараў, аўтэнтычыя Іўеўскага раёна («Ой, ляцелі гусі з броду», «Чорна рэдзька», «Туман ярам», «Дарога ля жыта», «В понедзялэк рано» і інш.), канцэртныя праграмы «Свой край услаўляем мы звонкаю песняй», «Сяброў вітаем шчыра і сардэчна». Калектыў — удзельнік рэспубліканскіх свят «Траецкі Kipмаш» (Мінск, 2000), «Караван-Байрам» (Іўе, 2003), абласнога агляду-конкурсу «Іўеўскі карагод» (Гродна, 2004) і інш.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Лаздунскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Іўеўскага раёна