thumb|200px|right|Магіла Фёдара Юзэфовіча Фёдар Якаўлевіч Юзэфовіч (паміж 1825 і 1827, , Пінскі павет — , Вялікая Гаць, Пінскі павет) — праваслаўны царкоўны святар, забіты паўстанцамі падчас паўстання 1863—1864 гадоў.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і святара. У 1847 скончыў Пінскае духоўнае вучылішча, служыў на пасадах панамара і псаломшчыка ў храмах Мінскага павета. 25 сакавіка 1861 года прызначаны псаломшчыкам у царкве сяла Святая Воля.
У пачатку паўстання 1863—1864 гадоў паводле некаторых дадзеныхСкрынченко Д. Ф. Я. Юзефович (повешен поляками 1 июня 1863 г.) // Минские епархиальные ведомости. — 1909. — № 11. — С. 273. удзельнічаў у атрадах самаабароны, створаных беларускімі сялянамі супраць паўстанцаў, але ці праўдзівыя гэтыя звесткі невядома.
1 чэрвеня 1863 года ў дом Юзэфовіча ў сяле Вялікая Гаць прыйшлі два чалавекі і, прадставіўшыся падарожнікамі, папрасілі паесці. Тым часам у сяло ўвайшоў атрад паўстанцаў колькасцю каля 200 чалавек. Госці, якія аказаліся паўстанцамі, пад пагрозай рэвальвера адвялі Юзэфовіча ў карчму, дзе над ім пачлі здзеквацца і аб’явілі аб хуткай казніО мученической смерти дьячка Фодора Иозефовича Минской губернии, Пинского уезда, Святовольского прихода. Со слов вдовы замученного Домны Иозефовичевой / Три мученические кончины // День. — 1863. — № 29. — С. 11.. Пад канвоем Фёдар быў адведзены к мясцоваму святару айцу Мікалаю Лукічу Стаяновічу для прычасця і споведзі. Святар адмовіўся ўзяць грошы «за працу» і прасіў, каб Фёдара пашкадавалі.
Але паўстанцы павесілі Фёдара Юзэфовіча на вярбе ля яго дома на вачах ва ўсёй сям’і — бацькі, жонкі і дзяцей. Паводле ўспамінаў сына, вяроўка не шчыльна ахапіла шыю, і Фёдар здолеў схапіцца за дрэва і аслабіць пятлю. Убачыўшы гэта, паўстанцы пацягнулі яго за ногі ўніз, забіўшы яго канчаткова.
Да цела павешанага была прыстаўлена ахова, каб перашкодзіць яго зняць. Пасля казні паўстанцы разрабавалі маёнтак святара — бацькі Юзэфовіча. Пасля яны ўзялі айца Мікалая Стаяновіча і адвезлі яго ў лес з намерам таксама павесіць, але Мікалая выратаваў нечакана сустрэўшыйся паўстанцам знаёмы памешчык. Тады, пасля здзекаў, Мікалай быў адпушчаны.
Фёдар Юзэфовіч быў пахаваны на мясцовых могілках. Пасля яго смерці засталося пяць сірот: Аляксей (11 гадоў), Мікалай (5 гадоў), Ганна (4 гады), Марыя (1 год). На магіле Юзэфовіча быў усталяваны вялікі драўляны крыж, які пазней змянілі на каменны.Щеглов…
Літаратура Коялович М. О. Чтения по истории Западной России. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2006. — 480 с. Утрата С., диакон. Восстание 1863—1864 гг. и церковная жизнь в Белоруссии (кандидат. дис.). — Жировичи, 2000. Щеглов Г. Э. Год 1863: забытые страницы. — 2-е изд., доп. — М.: Братство в честь Святого Архистратига Михаила в г. Минске Минской епархии Белорусской Православной Церкви, 2007. — 98 с.
Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў Катэгорыя:Праваслаўныя святары Беларусі Катэгорыя:Павешаныя Катэгорыя:Памерлі ў Івацэвіцкім раёне