Мала́я Мядзвя́дка (, ) — вёска ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Мірскага сельсавета.

Гісторыя Упершыню згадана пад 1692 годам у інвентары шляхецкага маёнтка пры яго продажу Мікалаем Пратасовічам Тэафілу Рымшу, у інвентары зафіксаваны падзел паміж Вялікай Мядзвядкай і Малой Мядзвядкай, як асобнымі гаспадарчымі адзінкамі. Відавочна, вёскі існавалі значна раней. У XVII—XVIII стагоддзяў змяніўся шэраг уладальнікаў.

Паводле інвентару 1692 года, Малая Мядзвядка ўключала панскую сядзібу («двор») з жылымі і гаспадарчымі будынкамі (стайня, гумны, пякарня, бровар, сырніца), 20 двароў сялян з 10 валокамі ворнай зямлі (каля 220 га), падданыя валодалі коньмі і валамі для апрацоўкі зямлі, асноўныя заняткі сялян — земляробства, жывёлагадоўля, броварная вытворчасць, рамесніцкая дзейнасць.

У 1680 годзе ў дакументах адзначана, што дзве асобныя Мядзвядкі належалі да Нясвіжскай пратапопіі. Малая Мядзвядка ўваходзіла ў прыход уніяцкай царквы ў Астраўках.

У 1784 годзе ў Малой Мядзвядцы 18 хат, 72 мужчын і 50 жанчын.

У 1793 годзе — 19 хат, але 30 мужчын і 20 жанчын.

Уладальнікі Малой Мядзвядкі

XVII ст. — належала роду Пратасовічаў. 1692 — прададзена Тэафілу Рымшу. 1757—1761 — маёнтак пераходзіць да Гіпаліта Корсака. 1769 — куплены Францішкам Яблонскім, што сведчыць пра рост яго значэння. XVIII ст. — часткі маёнтка здаюцца ў арэнду або закладваюцца Ваяводскім, Бачынскім, Вольскім.

У міжваенны перыяд вёска ў Стаўбцоўскім павеце Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 годзе ў паселішчы 189 жыхароў і 31 будынак. Усе жыхары назвалі сябе палякамі. Па веравызнанні — 188 праваслаўных, 1 рымска-каталік.

Да 17 лістапада 1948 года вёска ўваходзіла ў склад Жухавіцкага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 17 ноября 1948 г. О разукрупнении Жуховичского сельсовета, Мирского района, Барановичской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с., да 16 ліпеня 1954 года — у склад Мядзвядскага сельсавета, да 23 ліпеня 1979 года — у склад Жухавіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 ліпеня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617)., да 26 снежня 2013 года знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Мірскага пассаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 26 декабря 2013 г. № 277 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Кореличского района Гродненской области.

Насельніцтва Паводле візітацыі ўніяцкай царквы (1784, 1793), колькасць жыхароў у Малой Мядзвядцы: ГодДамыМужчыныЖанчыны17841872501793193020 1921 год — 189 чалавек 1999 год — 59 чалавек 2010 год — 47 чалавек 2019 год — 24 чалавека

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мірскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Карэліцкага раёна