Плу́жыны, сустракаецца Плужы́ны (, ) — вёска ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Райцаўскага сельсавета.
Назва Пад Горадняй (Азёры) фіксавалася прозвішча Плужынскіhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9S-VXK5?i=998&cat=1046887.
Геаграфія Знаходзіцца на Навагрудскім узвышшы, прыкладна за 4 км на ўсход ад возера Свіцязь, на поўдзень ад Русаціна і Лагаваткі, паміж Мірацічамі і Ятвеззю на захадзе і Дубровай і Рамейкамі на ўсходзе. На поўдзень ад Плужын знаходзяцца Саленікі і Белыя Лугі.
Гісторыя Вядомы прынамсі з 1685 года як асобны маёнтак, разам з суседнім маёнткам Валеўка, належаў ваяводу берасцейскаму Стэфану Казіміру Курчу.
У XIX стагоддзі вёска і фальварак Плужыны ў маёнтку Райца Навагрудскага павета Мінскай губерні. У 1797—1898 гадах маёнткам Райца валодалі Верашчакі.
Ускосна згаданы ў баладзе Адама Міцкевіча «Свіцязь»Свіцязь / Аўт.- Адам Міцкевіч /
Хто ў Навагрудскім вандруючы краі, Прагне на ўсе падзівіцца, Хай у Плужынскі бор завітае, Гляне на возера Свіцязь…
У час напісання балады ўладальнікам быў Міхал Верашчака, сябар Міцкевіча і брат яго каханай Марылі.
З 1859 года фальварак належаў Садоўскім, у 1898 годзе фальварак і вёску разам набыў Ваўжынец Путкамер.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі — вёска, фальварак і леснічоўка Плужыны ў Цырынскай гміне Навагрудскага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года з пачаткам Другой сусветнай вайны ў складзе Беларускай ССР, з 1991 года — Беларусі.
Насельніцтва 1999 год — 108 чалавек 2009 год — 67 чалавек 2019 год — 42 чалавек
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Райцаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Карэліцкага раёна