Мыто́ () — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ваверскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 15 км на паўднёвы захад ад Ліды, за 100 км ад Гродна. З поўначы і з усходу ад вёскі працякае рака Дзітва, прылеглая да ракі мясцовасць забалочаная. На поўдні вёска мяжуе з лесам.

Гісторыя Другой паловай I тысячагоддзя да н.э. датуюцца размешчаныя непадалёк вёскі гарадзішча і селішча.

Міхал Балінскі піша пра Мыто ў 1415 годзе, меркавана, гэта першае згадванне мястэчка Вялікага Княства Літоўскага. Паводле Міхала Шымялевіча вядома, што з старадаўніх часоў дарога з Ліды ў бок Гародні і бегла каля Астроўлі і Цыбараў на мост цераз Дзітву, на якім здаўна бралі маставую ці грэблевую аплату або так званае мыта, адкуль і паселішча, якое месцілася каля таго моста і грэблі і раней называлася Дзітва Пратасаўская, атрымала назву Мыто. Гэта дарога мела назву Мытлянскі гасцінец, ён ішоў на Васілішкі, Астрыну і Азёры да Гародні. Мост на вялікай дарозе з Васілішак да Ліды пры Дзітве Пратасаўскай ці Мыто вядомы з канца XV ст.pawet.net

У 1567 годзе сяло ў маёнтку Мітва ў Лідскім павеце Вялікага Княства Літоўскага, шляхецкая ўласнасць.

У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай у лютым 1659 года ў Мыто на грамнічны соймік сабралася шляхта Лідскага павета, каб спыніць разбоі і беззаконне ў павеце. 27 лістапада 1659 года на пераправе каля Мыто адбыўся бой з рускімі войскамі. Тады ж была спалена драўляная мытлянская Пакроўская царква.

Вопіс парафій Лідскага дэканата 1784 года згадвае мястэчка Мыто з рускай (уніяцкай) царквой як уласнасць Пацаў. Дарога з Ліды да Мыто, пясчаная, камяністая, ішла цераз зараслі сасны і бярозы, цягнулася цераз Каменку, паміж Раклёўцамі і Цыбараміpawet.net.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. Цэнтр Мыцкай воласці Лідскага павета Віленскай губерні. У 1861 годзе ў сяле і маёнтку 24 рэвізскія душы. У 1869 годзе адкрыта народнае вучылішча.

У Першую сусветную вайну з верасня 1915 года да канца 1918 года акупавана германскімі войскамі. Са студзеня 1919 года ў складзе БССР, у красавіку занята польскімі войскамі. З ліпеня да верасня 1920 года кантралявалася Чырвонай Арміяй, затым ізноў польскімі войскамі. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Тарноўскай гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года — у БССР, з 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Мыцкага сельсавета. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.

У 1950 годзе арганізаваны калгас імя Вярхоўнага Савета. Да 1954 года, затым у 1965—1972 гадах цэнтр Мыцкага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).. У 1970 годзе ў вёсцы меліся пачатковая школа, фельчарска-акушэрскі пункт, бібліятэка, магазін, аддзяленне сувязі. Пасля скасавання Мыцкага сельсавета (у 1954—1965Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 30 (1110). і ў 1972—1976 гадах) уваходзіла ў склад Белагрудскага сельсавета (з 1974 года — Тарноўскі сельсавет). З 1976 года ў складзе Ваверскага сельсаветаРашэнні выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1975 г. і 23 лютага 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 8 (1490)..

У 1992 годзе цэнтр калгаса «Світанак». У 2005 годзе цэнтр СВК «Світанак-Мыто».

Насельніцтва 1885 год — 63 жыхары. 1897 год — 145 жыхароў у вёсцы, 48 — у маёнтку. 1903 год — 135 жыхароў у вёсцы, 40 — у маёнтку. 1921 год — 122 жыхары ў вёсцы, 15 — у фальварку. 1940 год — 169 жыхароў у вёсцы, 12 — у фальварку. 1960 год — 209 жыхароў. 1970 год — 161 жыхар. 1992 год — 250 жыхароў. 2010 год — 195 жыхароў. 2015 год — 198 жыхароў. 2019 год — 185 жыхароў.

Славутасці Гарадзішча, селішча (1-е тысячагоддзе да н.э.), за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі — Царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы (XIX ст.).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Лаўрэш Л. Прыход у Мыто // Лідскі Летапісец. 2021. № 2(94). С. 19-29. // на pawet.net

Катэгорыя:Ваверскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна