Жырму́ны (, ) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дзітвянскага сельсавета.
Назва У гэтым рэгіёне фіксаваліся прозвішчы Жырмунь (Забалаць), Жырмо (Старадворцы). Утворана з дапамогай тыповага балцка-літоўскага патранімічнага ўтваральніка -ūn-. Ёсць і цяперашняе прадмесце Жырмуны ў Вільні (Žirmūnai).
Гісторыя У XVIII ст. маёнтак Жырмуны ад Завішаў перайшоў да Радзівілаў у якасці пасагу Барбары Завішы-Кезгайлы (1690—1770), якая ў 1710 годзе выйшла замуж за князя Мікалая Фаўстына Радзівіла (1688—1746). Потым маёнтак дастаўся іхняму сыну Станіславу Радзівілу (1722—1787), краўчаму, падкамораму Вялікага Княства Літоўскага, генерал-лейтэнанту, які быў жанаты з Каралінай Пацей (1732—1776).
У другой палове XVIII ст. Станіслаў Радзівіл вырашыў пабудаваць у фальварку Жырмункi, які знаходзіўся недалёка ад яго маёнтка, палацава-паркавы комплекс. Ім былі пабудаваны прыгожая ўязная брама, дзве бакавыя двухпавярховыя афіцыны ў стылі класіцызму, прычым паўднёва-ўсходнюю афіцыну з багатым афармленнем унутраных інтэр'ераў, займалі самі Радзівілы; у паўночна-заходняй афіцыне жыла прыслуга. Былі пабудаваны таксама гаспадарчыя пабудовы, пасаджаны вялікі і прыгожы парк. Будаўніцтва самога палаца з-за смерці князя ў 1787 годзе не было распачата. У 1915 і 1939 гадах сядзіба была разрабавана.
З 1939 года вёска ў складзе БССР.
Да 21 лютага 2023 года вёска ўваходзіла ў склад Крупаўскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 21 февраля 2023 г. № 497 Об изменении административно-территориального устройства Лидского района Гродненской области.
Насельніцтва
Славутасці Палацава-паркавы ансамбль Радзівілаў не быў дабудаваны, захавалася ўязная брама, руіны афіцынаў, а таксама калона, якая стаіць асобна.
Крыніцы
Літаратура Лаўрэш Л. Калона арханёла Рафаіла ў Жырмунах // Лідскі летапісец 2017. № 1(77). — C. 38. Rybak A. Dekanat lidzki w 1784 roku w swietle opisow parafii. — Bialystok, 2004. — S. 117.
Спасылкі
radzima.org
Катэгорыя:Дзітвянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна