Кары́тніца (, ) — вёска ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці, уваходзіць у Парэцкі сельсавет. Да 2019 года належала да Лідскага раёна.

Гісторыя У 1624 годзе згадваецца ў складзе Дзятлаўскай (Здзенцельскай) воласці ва ўласнасці СапегаўLMAB, ф. 16 спр. 203 ч. 3.

З 1939 года ў БССР. Да 5 чэрвеня 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Дубраўскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 чэрвеня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 6.. У 1986 годзе ў склад Карытніцы ўключана суседняя вёска КрасачкіРашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада і 22 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881)..

Да 2016 г. вёска ўваходзіла у склад Пескаўскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 26 сентября 2016 г. № 156 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Лидского района Гродненской области, затым у складзе Беліцкага сельсавета Лідскага раёна. 15 сакавіка 2019 года прэзідэнцкім указам Карытніца выключана з Лідскага раёна і ўключана ў склад Дзятлаўскага раёна. Гэта абумоўлена тым, што гэты сельскі населены пункт аказаўся адзіным у Лідскім раёне, размешчаным на левым беразе ракі Нёман. Дарога ад Ліды да Карытніцы складае 76 км, ад Дзятлава — 23 км. У час правядзення грамадскага абмеркавання была атрымана згода ўсіх жыхароў вёскі на прыняцце рашэння аб змяненні граніц раёнаў. Новыя граніцы ўсталяваны з 1 снежня 2019 годаС 1 декабря текущего года изменятся границы Лидчины. Деревня Корытница будет включена в Дятловский район.

Выдатныя мясціны На заходняй ускраіне вёскі маюцца 3 валунападобныя насыпы даўжынёй 21 — 26 м. За 0,5 км на паўночны ўсход ад вёскі, уздоўж палявой дарогі знаходзіцца 35 круглых і валунападобных насыпаў. Звыш дзясятка насыпаў розных форм захавалася ў паўночнай частцы сучаснага могільніка. Адказ на пытанне, ці з’яўляюцца яны пахавальнымі помнікамі, могуць даць толькі раскопкі.

Вядомыя асобы Іосіф Іосіфавіч Клімовіч (нар. 1945) — беларускі ўрач-хірург. Доктар медыцынскіх навук (2001), прафесар (2007). Крыніцы

Літаратура Памяць: Ліда. Лідскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Рэдкал. В. Баранаў і інш. — Мн.: Беларусь, 2004.

Катэгорыя:Парэцкі сельсавет (Дзятлаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Дзятлаўскага раёна