Навасё́лкі (, ) — аграгарадок у Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр Навасёлкаўскага сельсавета.
Гісторыя Найраней Навасёлкі згаданыя ў апісанні Мазырскага замка 1552 года. Належалі да Скавішынскай нядзелі Бчыцкай воласці Кіеўскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Побач з імі названыя таксама сёлы Піліпавічы, Ванюжычы, Камаровічы, Бобрык, Грабаў, Хваставічы, якія ўсе разам мелі 71-го жыхараАрхив Юго-Западной России. Ч. 7. Т. 1. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 640—641. Дани з нихъ меду 10 кадей, серебра за бобры и за куницы 5 коп грошей, тивунщины и приставки 20 безменовъ, выкоту 30 грошей, писчого 20 грошей, овса 2 ведеръ, сыровъ 5, масла безменъ, пшона 2 безмены, з 2 куровъ грошъ, за 2 хлебы грошъ, за 2 вощины полтора гроша: – 10 кадь, 3 камени, 2 безмены, 5 копъ и полъ 4 гроша.
У 1968 годзе да вёскі далучана вёска ГурыныРашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 лютага і 11 красавіка 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 20 (1214)..
Заўвагі
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Навасёлкаўскі сельсавет (Петрыкаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Петрыкаўскага раёна