Лясныя браты (, , ) — агульная назва партызанскага супраціўлення ў краінах Балтыі супраць савецкай улады, якая ўсталявалася там паводле Пакта Молатава-Рыбентропа. Гэты рух налічваў каля 170 тысяч чалавек, з іх 50 тысяч загінулі ці прапалі без вестак.

У сучаснай гістарыяграфіі Літвы, Латвіі і Эстоніі гэты рух характарызуецца як нацыянальна-вызваленчы, у савецкай і сучаснай расійскай — як прафашысцкі. Аналагічны рух супраціву ў гэты перыяд існаваў таксама ў Заходняй Украіне (УПА), Заходняй Беларусі (БКА), Польшчы і Румыніі.

Назва «лясныя браты» была ўзятая ад латышскіх партызанаў-рэвалюцыянераў, якія дзейнічалі ў перыяд Расійскай рэвалюцыі 1905-07 гадоўМалая Советская Энциклопедия. Том червертый: Ковальская—Массив.— М.: Акционерное об-во «Советская Энциклопедия», 1929.— С. 607..

Эстонія

У Эстоніі рух супраціву налічваў да 15 тысяч мужчын на працягу 1944—1953 гадоў. Актыўна лясныя браты дзейнічалі ў раёнах Пярнумаа і Ляэнемаа, Тартумаа і Іда-Віру. За перыяд з 1944 — па 1947 яны здзейснілі 773 узброеных напады, знішчыўшы каля 1000 байцоў савецкіх спецслужбаў.

Латвія

У Латвіі шэрагі лясных братоў у значнай ступені складаліся з былых воінаў латышскага легіёна ССPlakans, Andrejs. The Latvians: A Short History, 155. Hoover Institution Press, Stanford, 1995.. Агульная колькасць партызанаў налічвала да 10 тысяч, яшчэ 20 тысяч чалавек актыўна дапамагалі партызанам правіянтам і прыстанішчамМузей акупацыі Латвіі Laar, p. 24. Да 1947 Цэнтральнае камандаванне латышскага супраціву мела штаб-кватэру на вуліцы Маціса ў РызеLaar, p. 24.

Латышскім партызанам удалося знішчыць ад 1,5 тысяч (паводле савецкіх крыніцPlakans, p. 155) да 3 тысяч (паводле латышскіх крыніц) чэкістаў, байцоў карных батальёнаў і партыйных актывістаў. За гэта тысячы партызанаў былі арыштаваны і больш за дзясятак тысяч членаў сем'яў і тых, хто падтрымліваў партызанаў — дэпартаваныя.

Літва

У Літве партызанскі супраціўленне быў найбольш моцным сярод краін Балтыі, асобныя рэгіёны кантраляваліся паўстанцамі да 1949 годаKaszeta, Daniel J. Lithuanian Resistance to Foreign Occupation 1940—1952 , Lituanus, Volume 34, No. 3, Fall 1988. ISSN 0024-5089. Пазбягаючы прамых сутыкненняў з чырвонаармейцамі і войскамі НКУС, літоўскія партызаны змагаліся метадам сабатажу, засадаў і забойстваў асобных камуністычных дзеячаўDundovich, E., Gori, F. and Guercett, E. Reflections on the gulag. With a documentary appendix on the Italian victims of repression in the USSR, Feltrinelli Editore IT, 2003. ISBN 88-07-99058-X. Кіраўніком лясных братоў у Літве быў Ёнас Жэмайціс-Вітаўтас, імем якога ў 1998 годзе была названа ваенная школа ў Каўнасе.

Літаратура Daumantas, Juozas L. Fighters for Freedom, Manyland Books, New York, December 1975. ISBN 0-87141-049-4 Razgaitis, Darius. Forest Brothers from the West , research thesis, 2002. Vardys, V. Stanley. Lithuania Under the Soviets: Portrait of a Nation, 1940-65 , F. A. Praeger, New York, 1965. Rieber, Alfred J. (2003). Civil Wars in the Soviet Union. Kritika: Explorations in Russian and Eurasian History 4.1, 129—162.

Катэгорыя:Гісторыя Латвіі Катэгорыя:Гісторыя Літвы Катэгорыя:Гісторыя Эстоніі Катэгорыя:Эстонская ССР Катэгорыя:Антысавецкі супраціў