Башні́. Сустракаецца таксама варыянт Ба́шні (, ) — аграгарадок у Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці, на беразе возера Будавесць. Уваходзіць у склад Светласельскага сельсавета.

Гісторыя Вёска Башні ўтварылася ад злучэння дзвюх вёсак Будавесць і Башні. Існуе наступная версія паходжання назвы Башні. Да рэвалюцыі тут жыў пан Канстанцін Дзмітрыевіч Палена, які займаўся кветкаводствам. Па абодва бакі дарогі, якая ідзе ад мастка да вёскі, былі пасаджаныя густыя кусты бэзу. У самым пачатку вёскі, на ўзвышшы стаяла высокая вежа (), з гэтай вежы леснікі назіралі за панскім лесам, адсюль і пайшла назва вёскі — Башні. Падчас рэвалюцыі сядзіба пана была знішчана, пан памёр, а дачка з’ехала. Памешчыцкая зямля была перададзена сялянам.

У 1931 годзе вёскі Будавесць і Башні былі аб’яднаны ў калгас імя Будзёнага. Першым старшынёй у вёсцы Башні стаў Васіль Андрэевіч Новікаў, які загінуў пад Сталінградам у гады Вялікай Айчыннай вайны. А ў Будавесці — Канстанцін Мікалаевіч Буланчыкаў. Калгаснікі пачалі наладжваць сваё жыццё. Да калектывізацыі вёска налічвала 40 двароў. Падчас вайны Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы згарэла пяць хат.

У 1944 годзе гэта тэрыторыя была вызвалена, і ўсе ўзяліся за аднаўленне роднага калгасу. Вёска пачала будавацца. А ўжо ў 1957 годзе дробныя калгасы зліліся ў адзін, які стаў называцца калгасам імя Энгельса.

Да 1 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Лескавіцкага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 9., да 8 красавіка 2004 года — у склад Язвінскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области .

30.12.2005 г. — адкрыццё першага ў раёне аграгарадка Башні.Гісторыка-краязнаўчы курс «Наша Шуміліншчына» Шуміліназнаўства — Віцебск: Віцебская друкарня, 2010. — 125 с. ISBN 978-985-534-018-9

Галерэя

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Светласельскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Шумілінскага раёна