Слабо́дка (, ) — вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Слабодкаўскага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца 10 км у напрамку на захад ад Бабруйска, за 120 км ад Магілёва, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Бабруйск, на аўтамабільнай дарозе .
Гісторыя У 1977 годзе да вёскі далучана суседняя вёска ЗацішшаРашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 кастрычніка і 22 лістапада 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 3 (1557)..
Насельніцтва 2001 год — 1129 жыхароў, 180 двароў.
Вядомыя асобы Максім Фёдаравіч Болбас (1918—1997) — вучоны-эканаміст, доктар эканамічных навук
Радзіма Героя Савецкага Саюза Аляксандра Карпавіча Болбаса.
Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў. Магіла ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Слабодкаўскі сельсавет (Бабруйскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Бабруйскага раёна