Microsoft Office 2016 — апошняя версія папулярнага офіснага пакета кампаніі Microsoft і пераемнік Microsoft Office 2013. Пакет быў прэзентаваны шырокай публіцы ў канцы 2014 года.
Гісторыя 5 мая 2015 г. — выпушчана першая тэставая версія прадукту, якую можна спампаваць з афіцыйнага сайта «Microsoft Office». Для таго, каб усталяваць праграму на камп'ютар, патрабуецца выдаліць стары «Office». 29 ліпеня 2015 года — афіцыйны выхад канчатковай версіі пакета (адначасова з аперацыйнай сістэмай «Windows 10»).
Устаноўка Усталяваць пакет можна будзе з афіцыйнага сайта кампаніі. На працягу першага года пасля выхаду праграмы карыстальнікі «Office 2013», якія афіцыйна набылі папярэднюю версію, змогуць абнавіць свой «Office».
Новаўвядзенні «Office 2016» атрымае прасцейшы і зручнейшы інтэрфейс. У гэтай версіі можна будзе аўтаматычна захоўваць дакументы, табліцы і прэзентацыі ў воблачнае сховішча OneDrive.
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:microsoft Office16