«Тэдзі» () — спецыяльная ўзнагарода Берлінскага кінафестывалю, якая ўручаецца найлепшым фільмам, паказаным у рамках агляду, якія закранаюць праблемы гомасексуальных людзей.

Прэмія заснавана ў 1987 годзе нямецкімі кінематаграфістамі Віландам Шпекам і Манфрэдам Зальцгеберам і з тых часоў уручаецца штогод. Першымі прызёрамі сталі цяпер сусветна вядомыя рэжысёры Гас Ван Сент і Педра Альмадовар, першым узнагароджаным фільмам — «Закон жадання». У 1990 годзе адбыўся першы банкет у рамках цырымоніі ўзнагароджання, які прайшоў у берлінскім гей-цэнтры SchwuZ. І толькі ў 1992 годзе Берлінскі кінафестываль афіцыйна зацвердзіў «Тэдзі» сваёй праграмнай часткай.

У наш час узнагарода прысуджаецца міжнародным журы з дзевяці чалавек у трох намінацыях: «найлепшы кароткаметражны фільм», «найлепшы мастацкі фільм» і «найлепшы дакументальны фільм». Сярод уладальнікаў «Тэдзі» такія рэжысёры як Дэрэк Джармен, Себасцьен Ліфшыц, Лукас Мудысан, Франсуа Азон і Тод Хейнс. У 2007 годзе таксама быў заснаваны прыз сімпатый гледачоў «Тэдзі».

Спасылкі Афіцыйны сайт прэміі «Тэдзі» Teddy — 20 гадоў прызнання

Катэгорыя:Берлінскі кінафестываль Катэгорыя:ЛГБТ-прэміі Катэгорыя:ЛГБТ і кінематограф Катэгорыя:Кінапрэміі Германіі Катэгорыя:Мядзведзі ў культуры Катэгорыя:З’явіліся ў 1987 годзе Катэгорыя:1987 год у Берліне