Епіскапы Уладзімірскія і Берасцейскія — епіскапы Уніяцкай Царквы ў межах Вялікага Княства Літоўскага і Кароны Каралеўства Польскага ў часы існавання Рэчы Паспалітай, а пасля Расійскай імперыі, кіраўнікі Уладзімірскай і Берасцейскай уніяцкай епархіі.

Кафедры Уладзімірскіх і Берасцейскіх уніяцкіх епіскапаў знаходзіліся ў царкве ва Уладзіміры-Валынскім і царкве Святога Мікалая ў Бярэсці.

Уладзімірскімі і берасцейскімі ўніяцкімі епіскапамі былі: Іпацій Пацей (праваслаўны епіскап 1591—1596, пасля ўніяцкі — 18.7.1613) Яўхім Марахоўскі (1613—1631) Іосіф Вельямін Руцкі (адміністратар 1631—1632) Іосіф Макасей-Бакавецкі (26.1.1632 — 1654) Якуб Суша (адміністратар 1650—1655) Ян Міхал (Адам) Пацей (7.1655 — 15.9.1666) Бенедыкт Глінскі (23.10.1666 — 1678) Юрый Габрыэль Вінніцкі (адміністратар 1708—1711) Леў Кішка (1711 — 19.11.1728) (12.8.1729 — 22.1.1730) (1730 — 12.9.1756) Феліцыян Піліп Валадковіч (1758 — 13.2.1778 (2.1778 — 12.7.1778, з 1.9.1764 каад’ютар, з 28.8.1768 адміністратар апостальскі) (19.9.1779 — 1795) Арсеній Галаўнеўскі (каад’ютар берасцейскі 1791—1795)

Уладзімірская і берасцейская епархія была ліквідавана ў 1795, а 18.11.1798 была ўзноўлена булай як Берасцейская (альбо Брэсцкая). Брэсцкімі ўніяцкімі епіскапамі былі: Арсеній Галаўнеўскі (1798, кароткі час перад смерцю) Іасафат Булгак (1798—1828) (у 1805—1809 намінаваны на супраслеўскага ўніяцкага епіскапа, але пасля далучэння Беласточчыны да Расійскай імперыі і ліквідавання супраслеўскай уніяцкай епархіі ў 1811 пасвечаны на епіскапа-суфрагана берасцейскага)

Літаратура Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej, Poznań, T.1-31, 1879—1908.

Катэгорыя:Грэка-каталіцкая царква на Беларусі