Камяніца — рака ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Адроў (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 11 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 м/км. Плошча вадазбору 62 км². Пачынаецца на ўсход ад вёскі Казённыя Паршні. Упадае ў Адроў каля вёскі Сялец. Вадазбор у межах Аршанскага ўзвышша.
Каля ракі населеныя пункты Карпаўшчына, Бабрамынічы, Ціханы, Сялец.
Літаратура
Ліст карты N-35-60. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1987 год. Ліст карты N-35-49. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1982 год.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Аршанскага раёна Катэгорыя:Прытокі Адрова