Хаб’е́р Ало́нса Ала́на (, ; нар. , , Іспанія) — іспанскі футбаліст (апорны паўабаронца) і трэнер. Выступаў за нацыянальную зборную Іспаніі (2003—2014).

Удзельнік чэмпіянату Еўропы 2004, чэмпіянату свету 2006, чэмпіянату Еўропы 2008, чэмпіянату свету 2010, чэмпіянату Еўропы 2012 і чэмпіянату свету 2014. Двухразовы чэмпіён Еўропы (2008, 2012) і чэмпіён свету (2010). На клубным узроўні Алонса — пераможца Лігі чэмпіёнаў (, ), Суперкубка УЕФА (, ), Кубка Англіі (), Суперкубка Англіі (), Кубка Іспаніі (, ), чэмпіянату Іспаніі () і (), Кубка Германіі (), чэмпіянату Германіі (, , ) і (). У складзе нацыянальнай зборнай Хабі — двухразовы пераможца Еўра (2008, 2012) і чэмпіён свету (2010).

Алонса пачаў кар’еру ў галоўнай камандзе свайго роднага рэгіёна Гіпускаа — «Рэал Сасьедадзе», дэбютаваўшы за клуб у 1999 годзе. У Хабі на правах арэнды перайшоў у клуб «Эйбар» на паўгода. Вярнуўшыся з арэнды, Алонса стаў іграком асноўнага складу. У баск забіў свой першы гол. У Алонса згуляў ключавую ролю ў заваяванні срэбных медалёў чэмпіянату, дзякуючы чаму клуб здолеў кваліфікавацца ў Лігу чэмпіёнаў. Сезон 2003/04 стаў для Хабі апошнім у складзе «Сасьедада». Летам 2004 года Алонса перайшоў у «Ліверпул» за 10,5 млн £. У першым сваім сезоне ў складзе «чырвоных» іспанец выйграў Лігу чэмпіёнаў. У сезоне 2005/06 Хабі заваяваў яшчэ два трафеі: Суперкубак УЕФА і Кубак Англіі. У наступныя тры сезоны на «» іспанец выйграў Суперкубак Англіі, а таксама дайшоў да Лігі чэмпіёнаў і заваяваў срэбныя медалі . У летняе 2009 года Алонса за 30 млн € перайшоў у мадрыдскі «Рэал», дзе стаў пераможцам Лігі чэмпіёнаў, чэмпіянату і Суперкубка Іспаніі, а таксама двухразовым пераможцам Кубка Іспаніі. У 2014 годзе, пасля пяці гадоў у складзе «Рэала», Хабі перайшоў у мюнхенскую «Баварыю», падпісаўшы двухгадовы кантракт. У складзе «Баварыі» Хабі Алонса тройчы стаў чэмпіёнам краіны, выйграў Кубак і Суперкубак Германіі. У 2017 годзе завершыў кар’еру.

Як трэнер, прывёў «Баер» з Леверкузена да чэмпіёнства ў германскай Бундэслізе (2024) упершыню за 120-гадовую гісторыю клуба.

Раннія гады Хабі Алонса паходзіць з вядомай футбольнай сям’і. Яго бацька, , гуляў за «Рэал Сасьедад», у складзе якога стаў двухразовым чэмпіёнам Іспаніі, і за «Барселону». Брат Хабі, , гуляе на пазіцыі паўабаронцы за . Іншы брат, Ён — футбольны суддзя. Алонса нарадзіўся ў Талосе, невялікім мястэчку Краіны Баскаў, да шасці гадоў жыў у Барселоне, потым яго сям’я пераехала ў Сан-Себасцьян. Менавіта тут выявіўся яго запал да футбола, ён правёў сваё дзяцінства, гуляючы ў футбол на Плая дэ ла Конча (Шэл Біч). На пляжах Сан-Себасцьяна Алонса пасябраваў з жыхаром Кале Маціа, Мікелем Артэтам, і яны часта спаборнічалі адзін з адным, гуляючы разам у футбол па выхадных. У раннім узросце Алонса вырашыў стаць апорным паўабаронцам, гэта амплуа дапамагло яму навучыцца добра распараджацца мячом на полі.

Калі яму было 15, ён па школьнай праграме абмену адправіўся ў ірландскі горад Келс, , каб вывучыць англійскую мову.

Алонса і Артэта былі амбіцыйныя і марылі гуляць побач за «Рэал Сасьедад», але іх шляхі разышліся пасля таго, як Артэта перайшоў у «Барселону», тым часам як Алонса падпісаў кантракт з «Рэал Сасьедадам».

Алонса прагрэсаваў, выступаючы за рэзервовую каманду «Рэал Сасьедад», і ва ўзросце 18 гадоў у сезоне 1999/2000 ён дэбютаваў у першай камандзе сан-себасцьянскага клуба. Яго першы выхад на поле адбыўся 1 снежня 1999 года ў паядынку Кубка Іспаніі з «Лаграньесам»

Клубная кар’ера

«Рэал Сасьедад» прызнаў патэнцыял у Алонса і выдаткаваў шмат часу, распрацоўваючы метады навучання, скіраваныя на індывідуальнае паляпшэнне яго тэхнічных магчымасцей. Першую палову сезона 2000/01 Алонса адгуляў у «Эйбары» на правах арэнды, пасля чаго вярнуўся ў родную каманду. Каманда ўмацавала свае пазіцыі ў сярэдзіне табліцы ў 2001/02 сезоне, заняўшы 13-е месца. Алонса правёў 30 матчаў у сезоне, а таксама забіў свой першы гол у Ла Лізе, за ўвесь сезон адзначыўся 3 разы. Улетку 2002 года ў «Рэал Сасьедада» зноў змяніўся трэнер, і ўсё ж з прыходам Алонса захаваў сваё месца ў першай камандзе.

У нечакана паспяховым для каманды сезоне 2002/03, калі яна заняла другое месца ў чэмпіянаце, прапусціўшы наперад толькі мадрыдскі «Рэал», Хабі Алонса быў ключавым іграком «Рэал Сасьедада», ён узяў удзел у 33 матчах і забіў у іх 3 галы, заявіўшы пра сябе як пра «ўзыходную зорку» іспанскага футбола.

Улетку 2004 года ў «Рэал Сасьедад» перайшоў сябар дзяцінства Алонса, Мікель Артэта. Артэта быў у захапленні ад перспектывы стаць партнёрам Алонса ў цэнтры поля, але яго радасць была нядоўгай. Алонса атрымаў прапанову ад «Ліверпула» і 20 жніўня 2004 года перайшоў у мерсісайдскі клуб.

«Ліверпул»

Алонса прыбыў у Ліверпул разам з Луісам Гарсія з «Барселоны», паклаўшы тым самым пачатак новай эры на «Энфілдзе». Новы трэнер «Ліверпула», , імкнуўся рэарганізаваць клуб і цалкам перапрацаваць гульню каманды, выбраўшы свой уласны стыль тренерства і тактыку каманды. Алонса перайшоў у «Ліверпул» у жніўні 2004 года. Ён дэбютаваў у англійскай Прэм’ер-лізе 29 жніўня на «» у матчы супраць «Болтан Уондэрэрс», які «Ліверпул» прайграў з лікам 0:1. Бачанне поля і добрае валоданне пасам дазволілі Алонса стаць адным з асноўных ігракоў у паўабароне «Ліверпула», а яго запамінальныя дакладныя далёкія пасы і відовішчныя магутныя ўдары зрабілі Алонса ўлюбёнцам заўзятараў «чырвоных». Свой першы гол у Англіі Хабі забіў са штрафнога ў браму «Фулхэма» 16 кастрычніка, да перапынку таго матча «Ліверпул» прайграваў 0:2, але потым пасля выхаду Алонса на замену пераламаў ход гульні, перамогшы з лікам 4:2.

1 студзеня 2005 года ў выніку сутыкнення з Фрэнкам Лэмпардам з «Чэлсі» Алонса зламаў шчыкалатку і на тры месяцы выбыў з гульні. Вярнуўшыся да вырашальных матчаў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў, ён вельмі дапамог камандзе, калі з-за траўмы не мог гуляць капітан «Ліверпула», Стывен Джэрард. У фінальным матчы супраць «Мілана» Алонса зраўняў лік, а потым «Ліверпул» перамог у серыі пенальці. Алонса быў у захапленні ад перамогі, сказаўшы: «Гэта найлепшы момант у маёй прафесійнай кар’еры».

7 студзеня 2006 года ў матчы Кубка Англіі з клубам «Лутан Таўн» Хабі Алонса забіў самы далёкі гол у гісторыі «Ліверпула», паразіўшы браму саперніка са сваёй паловы поля (мяч праляцеў адлегласць прыкладна ў 60 метраў). Хоць брама «Лутана» была ў гэты момант пустой (брамнік пайшоў у штрафную «чырвоных» на падачу вуглавога), гэта дасягненне Алонса стала прадметам працяглага абмеркавання заўзятараў і прэсы. Таксама паведамлялася, што адзін фанат «Ліверпула» паставіў 200 фунтаў на тое, што ў Хабі да канца сезона атрымаецца забіць са сваёй паловы поля, і выйграў 25 000 фунтаў.

20 верасня 2006 года Алонса зноў адзначыўся далёкім голам, гэтым разам паразіўшы браму «Ньюкасла» ў матчы Прэм’ер-лігі. У выніку ён быў прызнаны майстрам далёкіх удараў, Хабі прызнаўся, што адпрацоўвае такія ўдары на трэніроўках.

1 верасня 2007 года ўпершыню ў кар’еры ў яго атрымалася двойчы за гульню паразіць браму саперніка «Ліверпула» ў Прэм’ер-лізе. Адбылася гэтая падзея ў матчы на ​​«Энфілдзе» супраць «Дэрбі Каўнці», у якім «чырвоныя» перамаглі з лікам 6:0. Алонса адкрыў лік у гэтым матчы, на 25-й хвіліне ўдарам са штрафнога з адлегласці ў 50 метраў паразіўшы браму гасцей. У другім тайме баск вызначыўся яшчэ раз, прабіўшы з-за межаў штрафной плошчы. Гэты гол стаў для «Ліверпула» чацвёртым у дадзеным паядынку.

«Рэал Мадрыд»

Улетку 2009 года мадрыдскі «Рэал» пачаў актыўна праводзіць трансферы вядомых ігракоў; адной з мэт каманды стаў Алонса. Нягледзячы на тое, што трэнер «Ліверпула» Рафаэль Бенітэс неаднаразова паведамляў пра тое, што клуб не мае намеру прадаваць Хабі, прадстаўнікі «Рэала» ціснулі на «чырвоных», увесь час заяўляючы праз прэсу пра тое, што ігрок ім вельмі патрэбен. Пры гэтым «» адмовіліся згаджацца з мінімальнай сумай адступных (каля 35 мільёнаў фунтаў), якую патрабаваў за футбаліста «Ліверпул». «Рэал» назваў яе «празмеру вялікай» за «іграка, якому няма замены» і прыстрашыўшы зусім адмовіцца ад угоды, і гэта пры тым, што незадоўга да таго мадрыдскі клуб выдаткаваў 93,5 і 63,5 мільёнаў еўра на Крыштыяну Раналду і Кака адпаведна.

Пасля двух месяцаў лета, цягам якіх цягнуліся перамовы паміж клубамі, 30 ліпеня Алонса афіцыйна запытаў трансфер. 4 жніўня было дасягнута пагадненне паміж клубамі пра суму кампенсацыі, а праз яшчэ два дні ігрок быў прададзены ў «Рэал», прыкладная сума трансферу склала 30 мільёнаў фунтаў. Меркавалася, што галоўнай прычынай сыходу Алонса сталі яго напружаныя адносіны з Бенітэсам. Але ў сваім першым інтэрв’ю пасля пераходу паўабаронца сказаў, што канфлікту ў іх не было, і паведаміў, што хацеў стаць часткай «мадрыдскага праекта».

У першым сезоне за «Рэал» Хабі выступаў пад нумарам «22». Дэбют Хабі ў «Рэале» адбыўся ў матчы з «Дэпартыва». Хабі правёў на поле ўсе 90 хвілін. Свой першы гол у футболцы «Рэала» Алонса забіў у браму «Вільярэала» з пенальці на 87-й хвіліне. У матчы супраць «Севільі» Хабі адкрыў лік за гасцей аўтаголам на 10 хвіліне. Наступны гол Хабі забіў у браму «Спортынга». У матчы супраць «Атлетыка» Хабі забіў гол на 49-й хвіліне і аддаў галявы пас на 55-й.

У тым сезоне Алонса стаў ключавым іграком у цэнтры паўабароны «Рэала». Алонса гуляў добра не толькі ў чэмпіянаце, але і ў Лізе чэмпіёнаў. Усяго ў сезоне 2010/11 Хабі Алонса згуляў 52 матчы і забіў адзін мяч.

Чэмпіёнскі для «Рэала» сезон Хабі пачаў у добрай форме. Ён паказваў стабільную гульню як у абароне, так і ў нападзе, выступаючы стваральнікам атак каманды.

Сезон 2012/13 атрымаўся для іспанца не вельмі ўдалым. З-за траўмаў ён выбываў з гульняў на немалыя тэрміны. Становішча пагоршылася і пасля канфлікту каманды з трэнерам Жазэ Маўрынью. У сярэдзіне сакавіка 2013 года з’явіліся паведамленні пра тое, што Алонса не збіраецца падаўжаць кантракт з кіраўніцтвам «Рэала», які мінае па заканчэнні сезона 2013/14. Аднак у пачатку студзеня 2014 года Хабі падоўжыў кантракт да чэрвеня 2016 года.

«Баварыя» 29 жніўня 2014 года Алонса перайшоў у склад нямецкай «Баварыі», падпісаўшы з клубам двухгадовы кантрактXabi Alonso completes Bayern switch. FCBayern.de.. Кантракт падпісаны на 2 гады. У новым клубе Алонса атрымаў футболку з нумарам 3. Дэбютаваў на наступны дзень у матчы супраць «Шальке 04», які скончыўся ўнічыю 1:1Schalke 1-1 Bayern Munich: Howedes seals controversial point for hosts. Goal.com. 27 верасня 2014 года ў матчы супраць «Кёльна» Алонса пабіў рэкорд па колькасці пасаў за матч Бундэслігі, 196. 18 кастрычніка 2014 года іспанец аформіў першы гол за «Баварыю», забіўшы са штрафнога мяч у браму «Вердэра». Матч скончыўся з лікам 6:0.

17 лютага 2015 года, у яго 100-ым матчы ў Лізе чэмпіёнаў, Алонса быў выключаны з гульні за другую жоўтую картку пры ліку 0:0 супраць данецкага «Шахцёра». У другім матчы Алонса вярнуўся, «Баварыя» перамагла 7:0. Алонса забіў свой чацвёрты гол у Лізе чэмпіёнаў са штрафнога ў матчы супраць «Порту» ў чвэрцьфінале. «Баварыя» выйграла 6:1 і чацвёрты раз запар прайшла ў паўфінал.

28 красавіка 2015 года Алонса стаў адным з чатырох ігракоў «Баварыі»-чэмпіёнаў свету, якія прайгралі «Барусіі» паўфінал . Ён таксама быў адзіным іграком, які не забіў пенальці ў супраць «Вольфсбурга», яго ўдар быў адбіты .

Летам 2015 года змяніў нумар 3 на 14, пасля сыходу .

18 снежня 2015 года Алонса падпісаў новы кантракт з «Баварыяй» да 2017 года. У студзені 2017 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры па заканчэнні сезона 2016/17. 20 мая 2017 года згуляў свой апошні афіцыйны матч, калі выйшаў у асноўным складзе «Баварыі» ў матчы апошняга тура Бундэслігі супраць «Фрайбурга» (4:1). У гэтым матчы ён адзначыўся галявой перадачай на Ар’ена Робена і быў заменены на 82-й хвіліне на Франка Рыберы. Усяго за тры гады ў Германіі Хабі Алонса тройчы стаў чэмпіёнам краіны, выйграў Кубак і Суперкубак Германіі.

Міжнародная кар’ера

Еўра-2004