Аўтаномны рэгіён у Мусульманскім Мінданаа (, ) — філіпінскі рэгіён на астраўной групе Мінданаа, які аб’ядноўвае тэрыторыі з пераважна мусульманскім насельніцтвам. Адзіны з усіх рэгіёнаў Філіпінаў, які мае ўласны ўрад.
Геаграфія Аўтаномны рэгіён у Мусульманскім Мінданаа ахоплівае два геаграфічныя раёны, размешчаныя на востраве Мінданаа: Ланаа-дэль-Сур і Магінданаа а таксама архіпелаг Сулу, які складаецца з астравоў Басілан, Сулу, Таві-Таві а таксама шматлікіх дробных астравоў. Плошча рэгіёна складае 12 695,0 км².
Гісторыя На працягу шматлікіх стагоддзяў на Мінданаа была свая, незалежная ад Філіпінаў дзяржава, што дазволіла мясцоваму насельніцтву развіваць сваю культуру і самабытнасць. Вобласць з’яўляецца традыцыйнай радзімай філіпінцаў-мусульман з XV стагоддзя, яшчэ да прыходу іспанцаў, якія каланізавалі большую частку Філіпінаў у 1565 годзе. Мусульманскія місіянеры прыбылі ў Таві-Таві, у 1380 годзе і пачалі ісламізацыю мясцовага насельніцтва. У 1457 годзе быў заснаваны першы султанат Сулу, пазней былі заснаваны і іншыя султанаты.
Адміністрацыйны падзел thumb|left|490px|Правінцыі Аўтаномнага рэгіёна ў Мусульманскім Мінданаа № Правінцыя Адміністрацыйныцэнтр Плошча,км² Насельніцтва,чал. (2010) Шчыльнасць,чал./км² 1 Басілан Ісабела 1 234,2 293 322 237,66 2 Магінданаа Шарыф-Агуак 4 900,1 944 718 192,80 3 Сулу Хола 1 600,4 718 290 448,82 4 Таві-Таві Пангліма-Сугала 1 087,4 366 550 337,09 5 Паўднёвы Ланаа Мараві 3 872,9 933 260 240,97 Усяго 12 695,0 3 256 140 256,49
Спасылкі
Autonomous Region in Muslim Mindanao — Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Рэгіёны Філіпінаў Катэгорыя:Іслам на Філіпінах Катэгорыя:Рэлігія на Філіпінах Катэгорыя:Філіпіны