Не́стар Ферна́нда Мусле́ра Міко́ль (; нар. , , Аргенціна) — уругвайскі футбаліст, брамнік турэцкага клуба «Галатасарай» і нацыянальнай зборнай Уругвая. З’яўляецца асноўным брамнікам уругвайскай каманды.

Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў клубе «Мантэвідэа Уондэрэрс», гэта значыць з’яўляецца выхаванцам юнацкай акадэміі гэтага клуба. У жніўні 2007 года быў набыты італьянскім клубам «Лацыа», які выклаў за іграка 3 млн еўра. Дэбютаваў за сталічны клуб 16 верасня ў пераможным матчы супраць «Кальяры» (3:1), аднак пазней, 7 кастрычніка, адгуляў у матчы супраць «Мілана», які скончыўся спусташальным паражэннем з лікам 1:5, з-за чаго сеў на лаву. Наступны сезон Фернанда пачаў як другі брамнік, з’яўляючыся ў асноўным у кубкавых матчах. Аднак ужо ў сезоне 2009/10 пачаў стала выходзіць у асноўным складзе клуба.

19 ліпеня 2011 года «Галатасарай» афіцыйна абвясціў аб падпісанні кантракта з Муслера на 5 гадоўKamuyu Aydınlatma Platformu.Muslera joins Galatasaray. Galatasaray.org. Паводле пагаднення паміж клубамі турэцкі клуб перадаваў Ларыка Джана ў процілеглым кірунку. Акрамя таго «Галатасарай» заплаціў 6,75 млн еўра былому клубу Муслеры, «Мантавідэа Уондэрэрс», які валодаў 50% правоў на ігракаBu eller 20 milyon euro. Fotomac.

Міжнародная кар’ера 10 кастрычніка 2009 года Фернанда ўпершыню згуляў за зборную Уругвая, куды ўжо неаднаразова выклікаўся ў папярэднія гады. Дэбют адбыўся ў ключавым матчы ўругвайцаў у Кіта, калі гасцявая перамога з лікам 2:1 дазволіла «сэлеста» абысці супернікаў у барацьбе за месца на чэмпіянат свету.

Дасягненні Клубныя «Лацыа»: Уладальнік Кубка Італіі: 2009 Уладальнік Суперкубка Італіі: 2009

«Галатасарай»: Чэмпіён Турцыі (6): 2012, 2013, 2015, 2018, 2019, 2023 Уладальнік Кубка Турцыі (4): 2014, 2015, 2016, 2019 Уладальнік Суперкубка Турцыі (5): 2012, 2013, 2015, 2016, 2019

Міжнародныя Уругвай: Уладальнік Кубка Амерыкі: 2011

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Уругвая Катэгорыя:Ігракі зборнай Уругвая па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Мантэвідэа Уондэрэрс Катэгорыя:Ігракі ФК Насьяналь Мантэвідэа Катэгорыя:Ігракі ФК Лацыа Катэгорыя:Ігракі ФК Галатасарай Катэгорыя:Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе