«Стрынгер» () — амерыканскі трылер у жанры неа-нуар 2014 года. Рэжысёрскі дэбют Дэна Гілроя, які таксама напісаў і сцэнарый фільма. Джэйк Джыленхол зняўся ў галоўнай ролі былога рабаўніка, які здымае аварыі і злачынствы ў Лос-Анджэлесе і прадае запісы мясцоваму навінаваму каналу ў якасці стрынгера. Касавыя зборы фільма склалі каля 42 мільёнаў даляраў. У 2015 годзе стужка была намінавана на прэмію «Оскар» за найлепшы арыгінальны сцэнарый.
Крыніцы
Катэгорыя:Фільмы ЗША 2014 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 2014 года Катэгорыя:Фільмы-трылеры 2014 года Катэгорыя:Крымінальныя фільмы 2014 года Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Фільмы-трылеры ЗША Катэгорыя:Крымінальныя фільмы ЗША Катэгорыя:Неа-нуар Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы Дэна Гілроя Катэгорыя:Кінарэжысёрскія дэбюты Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Джэймс Ньютан Ховард