Глыбоцкі дэндралагічны сад — парк, помнік прыроды рэспубліканскага значэння ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі.

Гісторыя Першая назва дэндрарыя — «Дэндралагічны парк Глыбоцкага лясгаса», у красавіку 1985 года зменена на «Дэндралагічны сад Глыбоцкага лясгаса» або Дэндрасад.

Ідэя дэндралагічнага сада ўзнікла ў спецыялістаў лясгаса ў 1950-х гадах; заснавальнікам быў Віктар Антонавіч Ламака.http://glubmusej.by/be/nasha-spadchyna/pamyatnyya-myastsiny/dendralagichny-sad-glybotskaga-lyasgasa?filter_tag= Праектаванне пачалося ў 1960 годзе аддзелам дрэўных раслін Інстытута біялогіі АН БССР. Планавалася на гэтай плошчы размясціць 158 відаў дрэўных і куставых парод.

10 лістапада 2025 года зменены межы, плошча, рэжым аховы Глыбоцкага дэндралагічнага сада.

Апісанне Дэндрасад знаходзіцца за 2,5 км ад Глыбокага, каля вёскі Арэхаўна, займае тэрыторыю плошчай 8,2 гектара. У Дэндрасадзе няма пладовых дрэваў: 28 % калекцыі гэта віды з Далёкага Усходу і Азіі, таксама ёсць віды з Паўночнай Амерыкі, Крыма, Каўказа, паўднёва-ўсходняй часткі Заходняй Еўропы.

Асноўныя мэты дэндрасада: вывучэнне росту і развіцця ў Беларусі тэхнічна каштоўных і дэкаратыўных дрэў і кустарнікаў, адбор перспектыўных відаў і форм для ўкаранення ў лясныя культуры, азеляненне суседніх населеных пунктаў, атрыманне насення, стварэнне дэндралагічнай калекцыі.

Станам на 2021 год, у калекцыі дэндрасада 550 відаў дрэў, якія адносяцца да 102 родаў і 36 сямействаў. Паводле рашэння Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па экалогіі з 1991 года дэндралагічнаму саду нададзены статус дзяржаўнага помніка прыроды рэспубліканскага значэння.

Жывая калекцыя дрэў — галоўнае дасягненне дэндрасада. Расліны аднаго віду высаджаны звычайна біягрупамі, колькасць дрэў у іх 5—10, кустарнікаў 10-20. Каля 15 % — хваёвыя пароды, астатнія лісцевыя.http://pridvinie.vlib.by/index.php/zapavedniki-zakazniki-parki/2546-dendralagichny-sad-glybotski-rajon

Крыніцы

Літаратура Государственное опытное лесохозяйственное учреждение «Глубокский опытный лесхоз», брошюра.

Катэгорыя:Дэндрапаркі Беларусі Катэгорыя:Славутасці Глыбокага