Анто́ніу Ка́рлус Рыбе́йру ды Андра́да (, 5 верасня 1878, Барбасена, Мінас-Жэрайс, Бразільская імперыя — , Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія) — бразільскі юрыст і палітычны дзеяч, губернатар штата Мінас-Жэрайс у 1926—1930 гадах.

Біяграфія Антоніу Карлус скончыў Юрыдычны факультэт універсітэта Сан-Паўлу ў 1891 годзе і да 1902 года займаўся юрыдычнай практыкай. Працаваў пракурорам у горадзе Уба, выкладаў сусветную гісторыю і камерцыйнае права ў Акадэміі гандлю ў Жуіс-ды-Форы.

У 1902 годзе быў прызначаны на пасаду міністра фінансаў Мінас-Жэрайса, у 1905—1906 працаваў мэрам Белу-Арызонты. У наступным годзе Антоніу Карлуса выбралі ў Сенат Мінас-Жэрайса.

У 1911 годзе Рыбейру ды Андрада быў выбраны ў Палату дэпутатаў Бразіліі. У 1917 годзе ён пакінуў Кангрэс і заняў пасаду міністра фінансаў ва ўрадзе Венсеслау Браса. У 1918 годзе вярнуўся ў Палату дэпутатаў, а ў 1925 годзе стаў сенатарам.

У 1926 годзе Антоніу Карлус узначаліў штат Мінас-Жэрайс. Паводле «палітыкі кавы з малаком» менавіта ён як губернатар Мінас-Жэрайса павінен быў быць кандыдатам ад улады на прэзідэнцкіх выбарах у 1930 годзе. Аднак прэзідэнт Бразіліі Вашынгтан Луіс абвясціў сваім пераемнікам Жуліу Прэстыса, губернатара Сан-Паўлу.

Рыбейру ды Андрада адмовіўся падтрымаць кандыдатуру Прэстыса і далучыўся да апазіцыйнага Ліберальнага альянсу Жэтуліу Варгаса. Пасля паражэння Варгаса на выбарах Антоніу Карлус стаў галоўным архітэктарам рэвалюцыі 1930 годаБразілія ў XX стагоддзі. Эра Варгаса.

У 1932—1933 гады Рыбейру ды Андрада ўзначальваў Канстытуцыйную асамблею Бразіліі, пасля прыняцця Канстытуцыі ў 1934—1937 гадах займаў пасаду старшыні Палаты дэпутатаў краіны. Некалькі дзён выконваў абавязкі прэзідэнта ў 1935 годзе падчас візіту Варгаса ў Уругвай і Аргенціну. Пасля абвяшчэння Варгасам «Эстаду Нову» пакінуў палітычную арэну.

Памяць У гонар Антоніу Карлуса названы два муніцыпалітэты ў штатах Мінас-Жэрайс і Санта-Катарына.

Спасылкі Біяграфія

Катэгорыя:Палітыкі Бразіліі Катэгорыя:Юрысты Бразіліі