Анто́нью Фелісья́ну ды Кашты́лью (; , , Партугалія — , , Партугалія) — партугальскі паэт-рамантык.
Біяграфія Аслеп у 6-гадовым узросце. Вучыўся ва ўніверсітэце Каімбры. Падчас паўстання ў 1820 годзе супраць англійскай акупацыі выступіў з ананімнай драматызаванай одай «Да свабоды».
Першыя зборнікі вершаў «Лісты Эхо да Нарцыса» (, 1821), «Вясна» (, 1822) і іншыя створаны ў духу ідылічнай паэзіі; для паэм «Ноч у замку» (, 1836), «Рэўнасць барда» (, 1838), зборнік вершаў «Восень» (, 1863) і інш. характэрны рамантычныя рысы. Нягледзячы на прыхільнасць да рамантызму, захоўваў у сваёй творчасці элементы класіцызму і імкнуўся да ідыліі (паэма «Каханне і меланхолія», 1828). У некалькіх паэмах апрацаваў народныя паданні і легенды. Вершам Каштылью ўласцівыя элегічныя матывы, цудоўныя апісанні прыроды.
На працягу некалькіх гадоў Каштылью выпускаў «Revista Universal Lisbonense» («Універсальны лісабонскі часопіс»), які адстойваў традыцыі рамантызму і іділічнай паэзіі XVIII ст.
Ліст Каштылью, які ўсхваляў паэму рамантыка Піньейру Шагаса за адмову ад «злобы дня», выклікаў рэзкі адказ Антэру ды Кентала і паклаў пачатак шматгадовай палеміцы, так званай каімбрскай спрэчцы, у якой паэт выступаў у абарону ўжо састарэлых прынцыпаў рамантычнага мастацтва, супраць рэалізму. У 1870 годзе атрымаў тытул віконта ды Каштылью.
Літаратура Castelo Branco С., Castilho-Alguns, aspectos vivos da sua obra, Lisboa, 1935. Большая советская энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия 1969—1978 Краткая литературная энциклопедия
Спасылкі
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Партугаламоўныя паэты