Кула́жанка — рака ў Горацкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Паўна (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 11 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 м/км. Плошча вадазбору 24 км². Пачынаецца прыкладна за 2 км на поўнач ад вёскі Зубры, упадае ў Паўну за 1 км на паўночны захад ад вёскі Пална. Вадазбор на паўночнай ускраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны. Рэчышча каналізаванае ў ніжнім цячэнні.
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Горацкага раёна Катэгорыя:Басейн Басі