Румыны () — еўрапейскі народ, асноўнае насельніцтва Румыніі. Буйныя абшчыны румынаў таксама існуюць у Венгрыі, Сербіі, Украіне, Грэцыі, Іспаніі, Германіі, ЗША, Канадзе і іншых краінахRomanian Агульная колькасць (2022 г.) — каля 21 169 200 чал.Romanian. У Рэспубліцы Беларусь у 2009 г. жыло 106 чал., якія вызначылі сваю этнічную тоеснасць як румыныbelstat.gov.by.

Паходжанне thumb|left|Румыны Трансільваніі, 1872 г. Румынія — краіна Еўропы, на тэрыторыі якой з’явіліся адныя з першых прадстаўнікоў сучаснага віда чалавекаFirst Known Europeans Identified . У старажытнасці рэчышча Дуная і яго прытокаў было зручным шляхам міграцый. У пачатку бронавага века ўся тэрыторыя Румыніі была заселена індаеўрапейскімі плямёнамі фракійцаў. У антычным свеце асабліва добра былі вядомы фракійцы-дакі, знакамітыя майстэрствам здабычы і апрацоўкі металаўDacians, Thracians, Getae . Акрамя таго, на тэрыторыі Румыніі сяліліся кельты, ілірыйцы і скіфы. У II ст. н. э. Дакія была заваявана рымскім імператарам Траянам. На працягу некалькіх стагоддзяў тут адбывалася раманізацыя — распаўсюджванне лацінскай мовы і рымскай культуры.

Пасля заняпаду Рымскай імперыі на тэрыторыі Румыніі ў розныя часы адбываліся міграцыі готаў, гунаў, славян, авараў, венграў і г. д., з’яўляліся паселішчы прадстаўнікоў іншых народаў. Аднак раманамоўнае насельніцтва працягвала існаваць як на поўнач і ўсход, так і на поўдзень і захад ад Дуная. Яно размаўляла на некалькіх вельмі адрозных дыялектах, але ў іншых краінах Еўропы вызначалася адным тэрмінам "влахі" (). Важным у захаванні мясцовай усходняй раманскай культуры было фарміраванне ў XIV ст. дзяржаў Валахія і Малдова. У 1859 г. яны былі аб’яднаны. У 1878 г. была абвешчана незалежнасць Румыніі. У працэсе нацыянальнага адраджэння і распаўсюджвання румынскага нацыяналізму сярод раманамоўнага насельніцтва замацавалася агульная саманазва "румын", праз працэс адукацыі — агульная румынская літаратурная мова. У 1921 г. у склад Румыніі ўвайшла Трансільванія.

У XIX - XX стст. у навуцы сфарміравалася 2 асноўныя версіі паходжання сучасных румынаў. Першая версія сцвярджала, што румыны — прамыя нашчадкі дакаў і іншых фракійцаў, якія перанялі, а потым здолелі захаваць раманскую культуру. Другая версія засноўвалася на пісьмовых крыніцах, якія практычна не ўзгадвалі раманамоўнае насельніцтва на тэрыторыі Румыніі ў ранняе сярэднявечча, а таму зыходзілі з думкі, што пасля нашэсцяў іншых народаў яно захавалася толькі ў асобных арэалах, а потым зноў распаўсюдзілася дзякуючы міграцыіStefano Bottoni, National Projects, Regional Identities, Everyday Compromises. Szeklerland in Greater Romania (1919–1940) // Hungarian Historical Review 2, no. 2 (2013). P. 477–511Geography and ethnic geography of the Balkans to 1500. Археалагічныя знаходкі не дазваляюць вучоным прыйсці да адзінага меркавання, паколькі кожны бок тлумачыць іх на сваю карысць.

Генетычныя даследаванні пачатку XXI ст. паказалі, што найстаражытнейшыя насельнікі тэрыторыі сучаснай Румыніі былі блізкімі да насельніцтва Малой Азіі, у той час як генетычная спадчына сучасных румынаў значна больш разнастайная і блізкая да народаў Паўднёвай ЕўропыAnalysis of mitochondrial DNA haplotypes of old human populations from the Bronze and Iron Age from RomaniaRomanian Genetics: Abstracts and Summaries.

Культура

Заняткі Асноўнымі традыцыйнымі заняткамі здаўна былі земляробства і жывёлагадоўля. Земляробства развівалася ў раўнінных і ўзвышаных раёнах, у гарах — пераважна на плато і тэрасах. Яшчэ ў першай палове XX ст. дамінавала двухпольная сістэма. Пашырэнне зямельных надзелаў здзяйснялася высечкай лесу. На лядах спачатку стваралі лугі для свойскай жывёлы, і толькі пасля некалькіх гадоў іх выкарыстоўвання — палеткі. Калі глеба пераставала быць урадлівай, яе зноў ператваралі ў пашу. Вырошчвалі гародніну, бабовыя, пшаніцу, проса, жыта, з XVII ст. — кукурузу. Распаўсюджаныя тэхнічныя культуры — сланечнік, лён, каноплі, у некаторых раёнах — бавоўнік. Значную ролю адыгрывалі садаводства і вінаградарства. Зямлю апрацоўвалі ралам і драўляным плугама з металічным лемяшам. Для жніва карысталіся зубчастым сярпом.

Жывёлагадоўля развівалася паўсюдна. У горных рэгіёнах яна з’яўлялася асноўным відам дзейнасці. Стойлавае ўтрыманне свойскай жывёлы практыкавалася толькі ў некаторых раўнінных раёнах. У большасці выпадкаў нават свінні знаходзіліся на вольным выпасе. Каровы, авечкі, козы, коні, аслы складалі асноўнае багацце і часам выкарыстоўваліся замест грошай. Пры сядзібе трымалі свойскую птушку. Вельмі старажытныя карані ў Румыніі мае пчалярстваBeekeeping in Romania. З канца XVIII ст. вядома шаўкаводстваUrdea Olimpia, SERICULTURE IN ROMANIA, BETWEEN TRADITION AND AN UNCERTAIN FUTURE.

Лясы і дунайскія плаўні забяспечвалі таннай драўнінай і трыснягом, тут палявалі, лавілі рыбу, збіралі ягады, ядомае карэнне, дзікія плады. У дэльце Дуная і на Чорным моры рыбалоўства з’яўлялася асноўным заняткам.

Доўгі час рамёствы былі шчыльна звязаны з сельскай гаспадаркай. Румынскія рамеснікі вядомы вырабам дываноў, тканін, вітражоў, керамікі і драўляных рэчаўTraditional Crafts of Romania . З часоў сярэднявечча многія сяляне займаліся адыходніцтвам — сплаўлялі лес, здабывалі ў гарах золата і жалеза, на раўнінах — соль. Соль здабывалі калодзежным спосабамAnthony Harding and Valerii Kavruk, A Prehistoric Salt Production site at Baile Figa, Romania, транспартавалі з месца здабычы на аслах або быках, прадавалі яе ва ўсіх краінах Балканскага паўвострава.

Жытло

Да II Сусветнай вайны румыны жылі пераважна ў сельскай мясцовасціRomania Traditional Settlement Patterns. Дзякуючы разнастайнасці ландшафтаў краіны і яе гістарычных традыцый развіваліся самыя розныя сельскія паселішчаў. У горных раёнах, дзе галоўным заняткам была адгонная жывёлагадоўля, часцяком сустракаюцца аднадворныя паселішчы, падобныя на хутары. У Трансільваніі, Малдове і Мунтэніі вёскі маюць раскіданую планіроўку. Вёскі з лінейнай або шматвулічнай планіроўкай узніклі ўсяго некалькі стагоддзяў таму, часцей знаходзяцца ў раўнінных раёнах. У перадгор'ях планіроўка вёсак змяшанага тыпу.

У жывёлагадоўчых рэгіёнах захаваліся неагароджаныя сядзібы, часам без адзінага двара, аднак на ўсходзе Румыніі існуе традыцыя не толькі агароджваць сядзібы, але і будаваць над імі дах. У земляробчай зоне ладзяць розныя тыпы двароў — замкнёныя, незамкнёныя, падвоеныя і інш.

Асноўным матэрыялам для пабудовы доўгі час з’яўлялася драўніна. Толькі ў XIX ст. пачалі шырока выкарыстоўваць камень і цэглу. Драўляныя хаты ўзводзілі без фундамента на камянях або бярвеннях, звычайна зрубнага тыпу. У мясцовасцях, бедных лесам, вядомы традыцыйныя хаціны з лёгкім фундаментам, на які вертыкальна ставілі расколатыя бярвенні. Сцены такіх дамоў тынкавалі і фарбавалі ў белы колер. У Трансільваніі пад уплывам немцаў таксама будавалі хаты слупавога тыпу. Са старажытных часоў былі вядомы зямлянкі. У народнай архітэктуры найбольш распаўсюджаны дахі з чатырма пахіламі, крытыя дранкай.

Акрамя сялянскага жытла вядомы княжыя, баярскія і манастырскія двары. У канцы XVII ст. пад уплывам барока на аснове візантыйскіх і турэцкіх традыцый спачатку ў царкоўнай, а потым і ў свецкай палацавай архітэктуры распаўсюдзіўся так званы валашскі стыль або brâncovenescBrâncovenesc style з багатым знешнім дэкорам.

Вопратка Асноўным прадметам народнай вопраткі з'яўляецца кашуля з ільняной, канаплянай або ваўнянай тканіны, падперазаная ў таліі. Крой для мужчын і жанчын прыкладна аднолькавы, хаця жаночая кашуля больш доўгая. Жанчыны апранаюць над кашуляй фартух. У Трансільваніі і на паўднёвым захадзе Румыніі маецца традыцыя насіць 2 фартухі — спераду і ззаду. Строй замужняй жанчыны таксама ўключае доўгую хустку.

Мужчынскі народны строй складаецца з белай кашулі навыпуск, белых штаноў, капялюша, пояса, камізэлькі ці паліто. Рэгіянальныя адрозненні вызначаюцца даўжынёй і формай той або іншай дэталі і ўпрыгожванняміTraditional costume in Romania . Верхняя вопратка мужчын і жанчын звычайна шылася з аўчыны.

Кухня

Румынская кухня ўвабрала ў сябе традыцыі не толькі розных рэгіёнаў Румыніі, але таксама суседніх народаў — славян, туркаў, немцаў, венграў, грэкаў. Для яе характэрна наяўнасць вялікай колькасці мясных страў, у тым ліку галубцоў, каўбас, біточкаў, мяса, запечанага з гароднінай і грыбамі. У раёне Дуная і Чорнага мора мяса часцяком замяняецца рыбай. Рыбу пякуць на вуглях або вараць. Румынская кухня таксама прапануе вялікую колькасць супоў, прыпраўленых гароднінай. Адзін з іх, zamaRomanian Traditional Foods — зялёны суп з курыцы, фасолі, пятрушкі і кропу. Таксама шырока вядомы боршч і чорбаTraditional Cuisine in Romania.

У сярэднявеччы румыны спажывалі шмат страў з проса. Але з XVII ст. гэтая культура амаль цалкам была выціснута кукурузай. У наш час кукурузная каша mămăligă з’яўляецца асноўнай ежай ва ўсіх рэгіёнах Румыніі. Акрамя таго, папулярнасцю карыстаюцца вараныя бульба, фасоля і капуста. З малочных прадуктаў — брынза. Распаўсюджаныя дэсерты — бліны з начыннем, пластовыя пірожныя, падобныя на пахлаву, салодкія пірагі з брынзай.

Традыцыйнае снеданне заўсёды завяршаецца напоем. У мінулым былі распаўсюджаны слабыя алкагольныя напоі накшталт піва і кваса. Піва з’яўляецца традыцыйным напоем у Трансільваніі, але шырока ўжываецца паўсюдна. Віно вырабляецца са старажытнасці. У XIX ст. з-за філаксеры пацярпелі многія вінаграднікі, таму ў Румыніі пачалі вырошчваць французскія сталовыя сарты. Найбольш вядомы мясцовыя паўсалодкія і паўсухія гатункі віна.

Сям'я Традыцыйныя сем'і пераважна малыя нуклеарныя. На чале сямейнай адзінкі звычайна стаяў бацька. Пасля жаніцьбы сыны атрымоўвалі пэўную долю маёмасці, з дапамогай блізкіх сваякоў для новай сям'і будавалі жытло. Але нават пасля жаніцьбы сыны павінны былі прыслухоўвацца да бацькі. Пасля яго смерці спадчына дзялілася пароўну. Малодшы сын разам са сваёй сям'ёй заставаўся з бацькамі, таму мог разлічваць на дадатковую долю спадчыны. Дочкі атрымоўвалі пасаг. Існаваў полавы падзел сямейнай працы.

Прыкладное мастацтва Румыны славяцца разьбой па дрэву, гафтам, размалёваннымі вялікоднымі яйкамі, каляднымі маскаміArts and Crafts .

Вусная народная творчасць Румынскі фальклор фарміраваўся ў шчыльнай сувязі з хрысціянскай культурай, а таксама культурамі суседніх народаў — славян, немцаў, венграў, грэкаў. У вуснай творчасці папулярны народныя перапрацоўкі біблейскіх сюжэтаў, гістарычныя і міфалагічныя паданні пра Саламанары, Канстанціна Вялікага, гайдука Новака і інш. У казках і міфах распаўсюджаны вобразы цмока, ваўкалакаў, вампірычных істот moroi і strigoi, волатаў, добрых і злых духаў.

Румыны маюць багатую спеўную культуру. Як і ў іншых еўрапейскіх народаў, вылучаюцца святочныя, абрадавыя, вясельныя і працоўныя цыклы песень. Шырока вядомы лірычныя румынскія "пастушыя" песні doinaDoina . Распаўсюджаныя музычныя інструменты — флейта, дудка, скрыпкаTraditional music in Romania.

Танцы У мінулым румынскія народныя танцы падзяляліся на мужчынскія, жаночыя і парныя. Аднак на працягу XX ст. полавыя адрозненні перасталі адыгрываць вызначальную ролю, таму мужчынскія танцы выконваюцца і жанчынамі або змяшанымі калектывамі. Прыкладам таму можа быць у мінулым мужчынскі карагод brâulBrâul men's chain dance , які мае вельмі старажытныя карані. Яго назва паходзіць з фракійскай мовы і значыць "пояс". У наш час існуюць змяшаная і жаночая версіі танца. Вядомы таксама іншыя варыянты карагодаў, мужчынскія групавыя танцы, жаночыя танцы, якія часцяком суправаджаюцца вакальнымі выступамі. Парныя танцы распаўсюдзіліся пад уплывам еўрапейскіх традыцыйRomanian couple dances . Румынскае танцавальнае мастацтва мае выразныя рэгіянальныя адрозненні.

Рэлігія