Лонна — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці на водападзеле рэк Лонніца і Палата, за 18 км у напрамку на паўночны ўсход ад Полацка, прыкладна за 1,8 км на паўночны захад ад вёскі Узніцы. Возера знаходзіцца на тэрыторыі Рэспубліканскага біялагічнага заказніка «Лонна»Информация об ограничениях режима ведения рыболовного хозяйства на водных объектах, расположенных на особо охраняемых природных территориях // Сайт Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі беларусь .
Плошча паверхні возера 0,6 км². Даўжыня 1,01 км, найбольшая шырыня 0,7 км, даўжыня берагавой лініі 2,83 км. Найбольшая глыбіня возера 2,6 м, сярэдняя 1,8 м. Аб'ём вады з возеры 1,12 млн м³. Плошча вадазбору 1,12 км². Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны невыразныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, тарфяністыя, забалочаныя і сплавінныя. Возера дыстрафіруючае, цалкам зарастае. Надводная расліннасць пашыраецца да глыбіні 1,2 м і на адлегласці да 50 м ад берага возера. На большых глыбінях распаўсюджаны рдзесты, разак, харавыя водарасці. У паўднёвай частцы з возера выцякаюць 2 ручаі ў раку Палата, у паўночнай частцы ручай у раку Лонніца (выцякае рака Лонніца).
У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, плотка, гусцяра, акунь і іншыя віды рыб.
Літаратура Міронаў В. Р. Лонна //
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна
Спасылкі Возера Лонна на сайце «Белорусский Посейлон» Биологические заказники // Сайт праекта WILDLIFE.BY («Дикая природа Беларуси») Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2.