Іван Мацвеевіч Вінагра́даў (14.9.1891, с. Мілалюб, Пскоўскай вобласць, Расія — 20.3.1983) — савецкі матэматык. Акадэмік АН СССР (1929). Член шматлікіх замежных АН. Двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (1945, 1971).

Біяграфія Скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт (1914). З 1918 у Пермскім універсітэце, ленінградскіх політэхнічным інстытуце і ўніверсітэце. З 1932 па 1934 год дырэктар Фізіка-матэматычнага інстытута РАН, а пасля яго раздзялення ў 1934 годзе дырэктар Матэматычнага інстытута АН СССР.

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па аналітычнай тэорыі лікаў. Прапанаваў адзін з самых эфектыўных і агульных метадаў аналітычнай тэорыі лікаў — метад трыганаметрычных сум, які дазволіў атрымаць фундаментальныя вынікі па праблемах Варынга, Гільберта—Камке, Гольдбаха, ацэнцы сум Вейля і інш.

Узнагароды і прэміі Ленінская прэмія 1972; Дзяржаўная прэмія СССР 1941, 1983; Двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (1945, 1971); Залаты медаль імя М. В. Ламаносава АН СССР (1971).

Творы Метод тригонометрических сумм в теории чисел. 2 изд. М., 1980. Основы теории чисел. 9 изд. М., 1981.

Літаратура Вінаградаў Іван Мацвеевіч // С. 181.

Катэгорыя:Матэматыкі СССР Катэгорыя:Матэматыкі ў тэорыі лікаў Катэгорыя:Двойчы Героі Сацыялістычнай Працы Катэгорыя:Правадзейныя члены АН СССР