Артур Джэймс Бэлфар/Бальфур (; –) – брытанскі дзяржаўны дзеяч і дыпламатБРЭ. Бальфур Артур Джеймс.
Біяграфія Дэпутат Палаты абшчын Вялікабрытаніі з 1874 года. У 1886 годзе – статс-сакратар па справах Шатландыі, у 1887–1891 гады – міністр па справах Ірландыі; праводзіў курс на падаўленне ірландскага нацыянальнага руху.
У 1891–1892 і 1895–1902 гады – міністр фінансаў, у 1902–1905 гады – прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі.
Абвастрэнне англа-германскіх супярэчнасцяў вымусіла кабінет Бальфура ўзяць курс на заключэнне ваенна-палітычных саюзаў (з Японіяй 1902–1921 гг., пагадненне з Францыяй 1904 г.), каб падрыхтавацца да вайны.
У кааліцыйных кабінетах перыяду Першай сусветнай вайны займаў пасады марскога міністра (1915–1916 гг.) і міністра замежных спраў (1916–1919 гг.).
У лістападзе 1917 года выступіў за стварэнне яўрэйскага «нацыянальнага ачага» ў Палесціне (Першая дэкларацыя Бальфура).
У 1918 годзе – адзін з арганізатараў ваеннай інтэрвенцыі ў Савецкую Расію.
У 1919–1922 і 1925–1929 гады – лорд-старшыня Савета ў кабінетах Дэвіда Лойда Джорджа і Стэнлі Болдуіна.
Кіраўнік брытанскай дэлегацыі ў Лізе Нацый (1920 г.) і на Вашынгтонскай канферэнцыі (1921–1922 гг.).
У 1922 годзе яму прысвоены тытул графа; член Палаты лордаў Вялікабрытаніі.
У 1926 годзе ўзначальваў камісію, якая распрацавала прапановы па новых прынцыпах арганізацыі Брытанскай Садружнасці нацый (Другая дэкларацыя Бальфура).
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Вялікабрытаніі Катэгорыя:Міністры замежных спраў Вялікабрытаніі Катэгорыя:Першыя лорды Адміралцейства Катэгорыя:Члены Кансерватыўнай партыі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Лідары Палаты абшчын Катэгорыя:Члены парламента Вялікабрытаніі Катэгорыя:Мемуарысты Вялікабрытаніі