Хве́дар Якубавіч Ню́нька (, в. Алешавічы, гміна Каменка, Гродзенскі павет, Беластоцкае ваяводства, Польшча, цяпер Беларусі — ) — беларускі грамадска-культурны дзеяч у Літве. Старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве (4.2.1989 — 29.9.2014).

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Алешавічы ў гміне Каменка ў Заходняй Беларусі, што тады ўваходзіла ў склад Польшчы. Быў другім пасля сястры дзіцём у сялянскай сям’і (2,5 гектары зямлі). Атрымаўшы ў Мастах зямлю і лес ад мясцовага фабрыканта, яго бацька Якуб збудаваў там дом з крамай тканіны і харчавання. У 1936 годзе сям’я пераехала на кватэру ў Шчучын, дзе бацька адкрыў краму галантарэі і школьных прылад.

У 1943 годзе сям’я Нюнькі пераехала ў Вільню, у якой ён у 1948 годзе скончыў расійскую гімназію імя Чарняхоўскага. Вучыўся на лясным факультэце Літоўскай сельскагаспадарчай акадэміі (скончыў у 1953 годзе).

Працуючы некаторы час шафёрам у Вільні і Коўне, у хімлясгасе; паводле ўласных успамінаў, у 1954 годзе купіў новы аўтамабіль «Пабеда». Затым пераехаў за горад у Яшуны, дзе атрымаў пасаду ляснічага. У 1957 годзе вярнуўся ў Вільню, праз некаторы час уладкаваўся на працу ў кантору «Лесахімік». З 1959 года памяняў спецыяльнасць лесніка на будаўніка. Цягам 35 гадоў да 1992 году працаваў галоўным спецыялістам па каштарысах у праектных будаўнічых інстытутах Вільні. Апошнія гады, дзякуючы акорднай аплаце, месячныя аклады складалі да тысячы і больш рублёў. Гэта дазволіла ажыццявіць шмат турыстычных падарожжаў па Савецкім Саюзе і за мяжу.

З 1980-х гадоў вёў актыўную грамадска-культурную працу па адраджэнні беларускасці ў Літве. Далучыўся да працы ў клубе «Сябрына». Ад утварэння 4 лютага 1989 года да 29 верасня 2014 года ён з’яўляўся старшынёй Таварыства беларускай культуры ў Літве (ТБК).

У 1993—1995 гадах быў рэдактарам беларускай старонкі «Беларус Віленшчыны» у віленскіх расійскай і польскай газеце.

На пасяджэнні Рады ТБК 29 верасня 2014 года Хведару Нюньку быў выказаны недавер і прыпынена яго старшынства ў арганізацыіhttp://westki.info/tbk/17370/zmeny-u-kiraunictve-tbk . Агульны сход ТБК 17.1.2015 года выключыў Хведара Нюньку з шэрагаў арганізацыіhttp://westki.info/tbk/17557/17-studzenya-adbyusya-agulny-shod-syabrou-tbk . Сярод прычын выступоўцы на сходзе адзначалі распачатыя супраць Хведара Нюнькі крымінальныя справы па эканамічных парушэннях з нерухомайhttp://westki.info/tbk/21158/sudovae-pasedzhanne-u-sprave-damkou-adbudzecca-21-verasnya і фінансавайhttp://westki.info/tbk/21114/sprava-hvedara-nyunki-spynenaya-ne-za-adsutnasci-dokazau-pavodle-212-artykula-1-chastki-6 маёмасцю ТБК, а таксама тое, што за 25 гадоў старшынства Хведара Нюнькі арганізацыя не ўздымала пытанне генацыду беларусаў у Літве да якога, на думку прамоўцаў, датычны літоўскі савецкі функцыянер http://westki.info/blogs/18723/pra-situacyyu-u-tbk-vladasa-nyunku-dy-inshae.

Судовае пасяджэнне па справе дамоў, дзе Хведар Нюнька адказчык, адбылося 21 верасня 2016 годаhttp://www.westki.info/tbk/21158/sudovae-pasedzhanne-u-sprave-damkou-adbudzecca-21-verasnya . Віленскі акружны суд сваім рашэннем ад 7 снежня 2016 года паставіў кропку ў судовай справе. Адкінутыя ўсе абвінавачанні ў адносінах да асобы Хведара Нюнькі, і ў якасці кампенсацыі суд прысудзіў выплаціць на яго карысць 3000 еўраzbsb.org.

У жніўні 2017 года Хведар Нюнька перанёс цяжкую аперацыю. Па словах яго дачкі, ён упаў і моцна ўдарыўся галавой. Каб выратаваць яму жыццё дактарам давялося рабіць складаную аперацыю звязаную з трэпанацыяй чэрапаzbsb.org.

Памёр Хведар Нюнька 15 жніўня 2018 года. Развітанне адбылося царкве Прападобнай Ефрасінні Полацкай на Ліпаўскіх могілках, на якіх і пахаваны 17 жніўняПамёр Хведар Нюнька // Наша Ніва.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

http://www.svaboda.org/a/vilienski-skandal/26759158.html http://zbsb.org/node/10222 http://mediakritika.by/article/2750/chamu-backaushchyna-pakryudzilasya-na-radyyo-svaboda http://belsat.eu/news/hvedar-nyunka-buduts-rascharavanyya-tyya-hto-chakau-majgo-razgromu/ http://www.svaboda.org/a/26801472.html

Катэгорыя:Беларусы ў Літве Катэгорыя:Члены Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Катэгорыя:Пахаваныя на Свята-Ефрасіннеўскіх могілках Ефрасіннеўскія Ефрасіннеўскія