Максімілія́на Гасто́н Ло́пес (; нар. , , Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, нападнік.

Лопес мае падвойнае аргенцінскае і італьянскае грамадзянства.

Клубная кар’ера Кар’еру пачаў у 1997 у структуры «Рывер Плэйт». 19 жніўня 2001, у 17-гадовым узросце, дэбютаваў у дарослым клубе. У яго складзе правёў 60 матчаў, забіў каля 20 галоў, станавіўся чэмпіёнам у 2002, 2003 і 2004 гадах.

У студзені 2005 Максі Лопес перайшоў у іспанскую «Барселону» за 6,2 мільёны еўра. У сваім дэбютным матчы ў Лізе чэмпіёнаў 23 лютага 2005 ён выйшаў на замену ў другім тайме і праз 4 хвіліны зраўняў лік у матчы з «Чэлсі». Аднак у асноўным складзе клуба Лопес не здолеў замацавацца, у сезоне 2006/07 быў аддадзены ў арэнду ў «Мальёрку», а ўлетку 2007 года быў прададзены ў «Маскву» за 2 мільёны еўра.

У расійскім клубе Максі Лопес згуляў 22 матчы і забіў 9 галоў, перш чым 13 лютага 2009 года быў аддадзены ў арэнду ў бразільскі «Грэміу».

20 студзеня 2010 года Лопес перайшоў у «Катанію», клуб італьянскай Серыі A. У гэтым сезоне форвард забіў 12 галоў у 17 матчах. У сезоне 2010/11 Лопес забіў толькі 8 мячоў, аднак стаў найлепшым форвардам у складзе «Катаніі». 27 студзеня 2012 года ён перайшоў у «Мілан» на ўмовах арэнды.

Пасля сканчэння арэнды ў «Мілане» Максі Лопес вярнуўся ў «Катанію» і 11 ліпеня быў аддадзены ў арэнду «Сампдорыі» да канца сезонаSampdoria snap up Lopez on loan ; ESPN Soccernet, 11 July 2012.. Сезон 2013/14 пачаў у «Катаніі», а 28 студзеня 2014 года ізноў быў аддадзены ў арэнду «Сампдорыі».

30 чэрвеня 2014 года нападнік падпісаў гадавы кантракт з клубам «К’ева». У студзені 2015 года перайшоў у «Тарына». 31 жніўня 2017 года стаў іграком «Удзінезэ», пакінуў яго па заканчэнні сезона 2017/18. У ліпені 2018 года далучыўся да бразільскага клуба «Васка да Гама».

У жніўні 2019 вярнуўся ў Італію, стаўшы ігрком клуба «Кратонэ»Макси Лопес перешел в клуб Серии Б «Кротоне». by.tribuna.com.. У сезоне 2020/21 выступаў у Серыі C за «Самбенедэтэзэ», пасля чаго завяршыў прафесійную кар’еру.

Міжнародная кар’ера Максі Лопес абараняў колеры зборных Аргенціны да 15, 17 і 20 гадоў, браў удзел у Паўднёваамерыканскім моладзевым чэмпіянаце 2003 года. Ён мае падвойнае аргенцінска-італьянскае грамадзянства.

Дасягненні «Рывер Плейт»: Чэмпіён Аргенціны (3): 2002, 2003, 2004

«Барселона»: Чэмпіён Іспаніі (2): 2005, 2006 Уладальнік Суперкубка Іспаніі (1): 2005 Пераможца Лігі чэмпіёнаў (1): 2006

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Аргенціны Катэгорыя:Ігракі ФК Самбенедэтэзэ Катэгорыя:Ігракі ФК Кратонэ Катэгорыя:Ігракі ФК Васка да Гама Катэгорыя:Ігракі ФК Удзінезэ Катэгорыя:Ігракі ФК Тарына Катэгорыя:Ігракі ФК К’ева Катэгорыя:Ігракі ФК Сампдорыя Катэгорыя:Ігракі ФК Катанія Катэгорыя:Ігракі ФК Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Грэміу Катэгорыя:Ігракі ФК Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Мальёрка Катэгорыя:Ігракі ФК Барселона Катэгорыя:Ігракі ФК Рывер Плэйт