Антуа́н Грызма́н (; нар. , Макон, Францыя) — французскі футбаліст, паўабаронца іспанскага клуба «Атлетыка» з Мадрыда і нацыянальнай зборнай Францыі. Чэмпіён свету 2018 года. Гуляе на пазіцыі левага вінгера, але здольны згуляць і форварда.

Клубная кар’ера Сваю футбольную кар’еру ён, як і яго бацька, пачаў у родным горадзе«Griezmann: Un rêve de porter le maillot bleu» . French Football Federation. Аднак выступы ў правінцыйнай камандзе не маглі спрыяць развіццю іграка. Таму бацька вазіў свайго сына на прагляды ў больш вядомыя калектывы. Але, валодаючы сціплымі антрапаметрычнымі дадзенымі, Антуан атрымліваў адмову ва ўсіх моладзевых акадэміях. Аднак у канчатковым выніку Антуанам зацікавіўся іспанскі «Рэал Сасьедад».

«Рэал Сасьедад» Галоўны трэнер «Рэала Сасьедад» Марцін Ласартэ прыцягнуў Грызмана да трэніровак з асноўным складам перад сезонам 2009/10. У чатырох таварыскіх сустрэчах француз забіў 5 мячоў, што абумовіла яго далейшы лёс. З-за страты асноўных футбалістаў, пазіцыя на левым флангу паўабароны апынулася вакантнай, і Грызман атрымаў свой шанц і спаўна ім скарыстаўся, стаўшы з часам асноўным іграком каманды.

«Атлетыка» 28 ліпеня 2014 года мадрыдскі «Атлетыка» дасягнуў пагаднення з клубам «Рэал Сасьедад» на пераход Грызмана. Як мяркуецца, мадрыдскі клуб заплаціў за іграка каля 30 млн еўраAntoine Griezmann signs six-year deal at Atletico Madrid as he completes £24million move to the Spanish champions. Mail Online.. Антуан прайшоў медыцынскае абследаванне ў той жа дзень і 29 ліпеня падпісаў кантракт на шэсць гадоўWelcome, Griezmann! . Atlético Madrid..

«Барселона» У ліпені 2019 года, пасля выплаты адступных у памеры 120 млн еўра, перайшоў у «Барселону»«Барселона» объявила о трансфере Гризманна. Отступные – 800 миллионов евро. by.tribuna.com..

Вяртанне ў «Атлетыка» У жніўні 2021 года вярнуўся ў «Атлетыка» на правах арэнды на сезон 2021/22, з магчымасці падаўжэння яшчэ на адзін сезон і абавязацельствам выкупу за 40 млн еўраФутбол. "Атлетико" арендовал Антуана Гризманна с обязательством выкупа игрока за 40 млн евро . pressball.by.. Летам 2022 года арэнда была падоўжана, а ў кастрычніку 2022 года «Атлетыка» абвясціў пра выкуп футбаліста, з якім падпісаў кантракт да лета 2026 года.

Міжнародная кар’ера 27 лютага 2014 года Грызман атрымаў выклік у галоўную каманду Францыі, якой кіруе Дзідзье Дэшам, на таварыскі матч супраць зборнай Нідэрландаў на Стад дэ ФрансNasri out, Griezmann in for France. ESPN. Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай 5 сакавіка, выйшаўшы ў стартавым складзе і згуляўшы 68 хвілін.

13 мая ён увайшоў у склад зборнай на чэмпіянат свету 2014World Cup 2014: Samir Nasri and Gael Clichy not in France squad. BBC Sport.. 1 чэрвеня, гуляючы супраць зборнай Парагвая ў Ніцы, Антуан забіў свой першы гол за Францыю, адкрыўшы лік, аднак гульня скончылася з лікам 1:1.

Дасягненні «Атлетыка»: Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2014 Пераможца Лігі Еўропы: 2018 Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2018

«Барселона»: Уладальнік Кубка Іспаніі: 2021

Францыя: Чэмпіён свету: 2018 Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету: 2022 Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы: 2016 Пераможца Лігі нацый УЕФА: 2021

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Францыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Францыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Сасьедад Катэгорыя:Ігракі ФК Атлетыка Мадрыд Катэгорыя:Ігракі ФК Барселона Катэгорыя:Чэмпіёны свету па футболе