Герб Іўя — герб горада Іўе Іўеўскага раёна. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад г. № 279.
Апісанне Герб уяўляе сабой варажскі шчыт, у сярэбраным полі якога намалявана жаночая фігура ў чырвоным адзенні, дэкараванай золатам і срэбрам, з сярэбранай кнігай у руках.
Тлумачэнне сімволікі Працэс стварэння геральдычнага сімвала Iўя заняў некалькі гадоў. Першапачаткова геральдысты імкнуліся нейкім чынам адлюстраваць на гербе шматканфесійны склад мясцовага насельніцтва (католікі, праваслаўныя, іўдзеі i мусульмане), але ў выніку быў выбраны іншы шлях. На гербе горада было вырашана размясціць жанчыну ў княжацкім строгім, але прыгожым строі з раскрытай кнігай у руках. Гэта было абгрунтавана тым, што ХV па XIX стагоддзі Іўем валодалі прадстаўнікі многіх вядомых родаў, якія шмат зрабілі для яго, але асаблівы ўклад у развіццё горада ўнеслі не гэтыя главы родаў, а іх дочкі і жонкі, прычым гэта былі не адзінкавыя выпадкі. Таксама ў Iўі дзейнічалі школы, друкарня, рэктарам якой у 1585—1593 гадах быў Ян Ліціній НемыслоўскіСяргей РАСОЛЬКА. «Гербы Гродзеншчыны — абсалютна еўрапейская, шматгаворачая геральдыка» .
Гл. таксама Сцяг Іўя
Спасылкі
http://www.pravo.by/pdf/2007-148/2007-148(004-048).pdf
Катэгорыя:Іўе Іўе