Гжымалоўскія — браты Валерыян, Клеменс і Юльян, паэты першай пал. 19 ст.
Бацьку звалі Ёсіф, дзеда Андрэй, браты жылі ў Пільнамыслі каля Асвеі. Нехта з іх, верагодна Клеменс, меў таксама маёнтак Атрошкі ля Антузова ў новааляксандраўскім павеце. Валерыян нарадзіўся ў 1815 г., дэпутат судоў дзісенскага павету, меў сыноў Яна і Адама, старэйшы. Клеменс быў, верагодна, халастым. Юльян яшчэ да 1843 г. ажаніўся з Тэкляй Дамейкай, з якой меў трох сыноў: Уладзіслава, Ёсіфа, Баляслава, жыў у Ковенскай губерні.
Супрацоўнічалі ў альманахах «Niezabudka» («Незабудка»), «Rubon» («Рубон»). У 1837 y Пецярбургу выйшаў зборнік «Вершы трох братоў Гжымалоўскіх, беларусінаў, y трох тамах», дзе шырока адлюстравана беларуская рэчаіснасць (вершы «Роздум над Дзвіной», «Пасля рэдуты ў Асвеі», «Роздум селяніна на ніве» і інш.). Юльян там надрукаваў свае пераклады на польскую мову 11 «Песень беларускага народа». Клеменс напісаў таксама камедыю «Слова гонару» (1843), драму «Перамога дня над ноччу» (Вільня, 1845), дэбютаваў у альманаху «Лінксмінэ» Юцэвіча ў 1841 годзе. Браты перакладалі з нямецкай, французскай, англійскай літаратуры Шэкспіра, Шылера, Гётэ, Гюго, наследавалі Сафо, Гарацыя.
Польскі пісьменнік Аляксандр Гроза ў лісце да польскага пісьменніка і публіцыста Міхала Грабоўскага пісаўЗнайшліся мемуары пра арыстакратаў, якія захапляліся беларускаю моваю:
Станіслаў Манюшка напісаў музыку да верша «Далёкай».
Творы Poezye trzech braci, Waleryana, Klemensa, Juliana Grzymałowskich Białorusinów tom 1, tom 2, tom 3 Do oddalonej
Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.: А — Аршын / Рэд кал.: Г. П. Пашкоў і інш. -Мінск: БелЭн, 1996, т. 5, стар. 212 Dorota Samborska-Kukuć. Poezje braci Grzymałowskich — casus długiego trwania konwencji sentymentalnej w wieku XIX. // Acta Universitatis Lodziensis. Folia Litteraria Polonica. 2010/13 Rączka Teresa. (2013). Polsko-inflancka literatura romantyczna. Praca doktorska. Katowice : Uniwersytet Śląski
Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Паэты XIX стагоддзя Катэгорыя:Браты і сёстры Катэгорыя:Постаці Віцебскай губерні