Арэ́хаўка — вадасховішча ў Беларусі, у Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці, у пойме ракі Нясета. За 10 км на захад ад гарадскога пасёлка Клічаў, у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Арэхаўка.

Створана ў 1983 годзе ў мэтах рыбагадоўлі, арашэння і рэкрэацыі. Плошча паверхні 1,02 км², даўжыня 1,6 км, найбольшая шырыня 0,86 км, найбольшая глыбіня 5,5 м. Наліўное. Напаўняецца вадой з ракі Нясета.

Літаратура — С. 15.

Катэгорыя:Вадасховішчы Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Вадасховішчы Клічаўскага раёна