Міжнароднае гуманітарнае права (права ўзброенных канфліктаў) — галіна міжнароднага права, якая ўяўляе сабой сістэму юрыдычных прынцыпаў і нормаў, якія: забараняюць або абмяжоўваюць прымяненне пэўных сродкаў і метадаў вядзення ваенных дзеянняў; забяспечваюць абарону ахвяраў вайны ў перыяд узброенага канфлікту; вызначаюць адказнасць за парушэнне гэтых прынцыпаў і нормаў. Нормы і прынцыпы міжнароднага гуманітарнага права прымяняюцца як у міжнародных, так і ў неміжнародных узброеных канфліктах.
Прынцыпы МГП Прынцып гуманнасці; Прынцып недапушчальнасці дыскрымінацыі; Прынцып адказнасці за парушэнне нормаў і прынцыпаў міжнароднага гуманітарнага права; Прынцып абмежавання ваюючых ў выбары сродкаў і метадаў ўзброенай барацьбы; Прынцып абмежавання ваюючых па аб’ектах (ratione loci); Прынцып аховы навакольнага асяроддзя; Прынцып абароны асоб, якія знаходзяцца пад апекай; Прынцып неадчужальных правоў асоб, якія знаходзяцца пад апекай; Прынцып недатыкальнасці асоб, якія спынілі прыняцце непасрэднага ўдзелу у ваенных дзеяннях; Прынцып недатыкальнасці некамбатантаў; Прынцып ненападу.
Крыніцы МГП Жэнеўская канвенцыя (I) аб паляпшэнні лёсу параненых і хворых у дзеючых арміях (Жэнева, 12 жніўня 1949); Жэнеўская канвенцыя (II) аб паляпшэнні лёсу параненых, хворых і асоб, якія пацярпелі караблекрушэнне, са складу ўзброеных сіл на моры (Жэнева, 12 Жніўня 1949 года); Жэнеўская канвенцыя (III) аб абыходжанні з ваеннапалоннымі (Жэнева, 12 Жніўня 1949 года); Жэнеўская канвенцыя (IV) аб абароне грамадзянскага насельніцтва падчас вайны (Жэнева, 12 Жніўня 1949 года); Дадатковы пратакол да Жэнеўскіх канвенцый ад 12 жніўня 1949 года, які датычыцца абароны ахвяр міжнародных узброеных канфліктаў (Жэнева, 8 чэрвень 1977) — Пратакол I; Дадатковы пратакол да Жэнеўскіх канвенцый ад 12 жніўня 1949 года, які датычыцца абароны ахвяр міжнародных узброеных канфліктаў (Жэнева, 8 чэрвені 1977) — Пратакол II; Дадатковы пратакол да Жэнеўскіх канвенцый ад 12 жніўня 1949 года, які датычыцца прыняцця дадатковай адметнай эмблемы (Жэнева, 8 снежня 2005 году) — Пратакол III.
Літаратура Курс международного гуманитарного права / В. Ю. Калугин. — Минск: Тесей, 2006. — 496 с. Пресечение нарушений в механизме имплементации международного гуманитарного права / В. Ю. Калугин, Д. В. Акулов; Под общей редакцией В. Ю. Калугина. — Минск: Тесей, 2004. — 400 с. Принципы права вооружённых конфликтов / Давид Э. — М.: МККК, 2000.- 1144 с. Развитие и принципы международного гуманитарного права / Ж. Пикте. — М.: МККК, 2001. — 160 с.
Спасылкі Жэнеўская канвенцыя аб паляпшэнні лёсу параненых і хворых у дзеючых арміях 1949 г. Жэнеўская канвенцыя аб паляпшэнні лёсу параненых, хворых і асоб, якія пацярпелі караблекрушэнне, са складу ўзброеных сіл на моры 1949 г. Жэнеўская канвенцыя аб абыходжанні з ваеннапалоннымі 1949 г. Жэнеўская канвенцыя аб абароне грамадзянскага насельніцтва падчас вайны 1949 г. Дадатковы пратакол да Жэнеўскіх канвенцый ад 12 жніўня 1949 г. Дадатковы пратакол да Жэнеўскіх канвенцый ад 12 жніўня 1949 г. Дадатковы пратакол да Жэнеўскіх канвенцый ад 12 жніўня 1949 г.
Катэгорыя:Міжнароднае праватрЬа